БЕЛ Ł РУС

На заўтра ў Беларусі — жоўты ўзровень небяспекі

10.01.2025 / 21:42

Nashaniva.com

Заўтра ў Беларусі аб'яўлены жоўты ўзровень небяспекі з-за галалёдзіцы. Варта быць вельмі ўважлівымі як кіроўцам, так і пешаходам.

11 студзеня чакаецца дождж і мокры снег, тэмпература днём складзе +3..+9°С. 

«На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца, раніцай і днём месцамі па захадзе — узмацненне ветру парывамі 15—18 м/с», — гаворыцца ў папярэджанні Белгідрамета.

Чытайце таксама:

Пахаладае да мінус 11°С

Якім будзе надвор’е на наступным тыдні

Навагодні цуд: у Мінскім раёне на дварэ расцвіла ружа

Каментары да артыкула