БЕЛ Ł РУС

Хлопец у Віцебску выкраў з гарадскіх вуліц 46 ліўневых рашотак

14.01.2025 / 18:46

Nashaniva.com

У міліцыю Віцебска звярнуўся прараб будаўнічай кампаніі, які паведаміў, што з праезнай часткі вуліцы зніклі 46 рашотак ліўневай каналізацыі. Неўзабаве знайшлі, хто ў гэтым вінаваты.

19-гадовы жыхар Віцебскага раёна хацеў зарабіць, і здача металалому здалася яму добрай ідэяй.

У якасці другаснай сыравіны малады чалавек прыцягнуў у пункт прыёму цяжкія чыгунныя рашоткі, якія сабраў на вуліцы. Цяпер на яго завялі крымінальную справу за крадзеж.

Чытайце таксама:

Сын скраў у бацькі 6700 даляраў і падклаў сувенірныя

Беларус у калоніі вывучыўся на праграміста, але красці не кінуў

У Івацэвічах месціч скраў у суседкі 81 закатку

Каментары да артыкула