Здарэнні

У Івацэвічах месціч скраў у суседкі 81 закатку

У аператыўна-дзяжурную службу Івацэвіцкага РАУС звярнулася 77-гадовая мясцовая жыхарка. Яна расказала, што невядомы з яе падвала скраў 81 слоік з закаткамі, прычыніўшы шкоду на суму больш за 500 рублёў.

Міліцыя высветліла, што крадзеж учыніў 45-гадовы непрацуючы, раней судзімы, жыхар Івацэвічаў. Як растлумачыў фігурант, каля месяца таму ён вызваліўся з лячэбна-працоўнага прафілакторыя і пражываў з маці. Жонка фігуранта пражывала асобна, аднак прыехала да мужчыны ў госці. Маці не дазволіла ладзіць у сваім доме зацяжныя застоллі, і пара мірна перамясцілася ў падвал.

У падвале муж і жонка пражылі агулам каля двух тыдняў, рэгулярна ўжываючы алкаголь.

Паколькі ежа ў пары хутка скончылася, прадпрымальны муж вырашыў паласавацца запасамі, якія на зіму нарыхтавалі суседзі. Ён выявіў адзін з скляпоў і перыядычна стаў выносіць банкі з кансервацыяй.

Следчымі заведзена крымінальная справа за крадзеж. Мужчыну пагражае да трох гадоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Падчас дэсантавання на палігоне загінуў курсант Вайсковай акадэміі5

Падчас дэсантавання на палігоне загінуў курсант Вайсковай акадэміі

Усе навіны →
Усе навіны

«Пуцін працягвае дурыць галаву». У Кіеве адказалі на прапанову Зяленскаму прыехаць у Маскву

Трамп: У мяне няма заявы для Пуціна, ён ведае маю пазіцыю17

Пуцін не супраць сустрэцца з Зяленскім, калі той прыедзе да яго ў Маскву2

У Добрушы сям'я заказала ў фірмы рамонт хаты. Адрамантавалі так, што хату давядзецца знесці10

У Мінску адкрылася незвычайная крама без цэннікаў на таварах. Ці зручна гэта для купцоў?6

Мерц упершыню адкрыта назваў Пуціна ваенным злачынцам. Пуцін адказаў28

У АПЕК+ думаюць яшчэ раз павялічыць здабычу нафты1

Міністэрства інфармацыі падпісала пагадненне з БПЦ. Будуць разам змагацца са знешнімі ўплывамі на духоўнасць11

У польскім рэестры «непажаданых асоб» больш за 31 тысяча чалавек. Лік беларусаў таксама ідзе на тысячы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падчас дэсантавання на палігоне загінуў курсант Вайсковай акадэміі5

Падчас дэсантавання на палігоне загінуў курсант Вайсковай акадэміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць