У Беларусі могуць значна падаражэць цукеркі і іншыя прысмакі
17.01.2025 / 22:43
Кіраўнік канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Алег Жыдкоў прапанаваў вывесці таварную групу «Кандытарскія вырабы» беларускай вытворчасці з-пад дзеяння пастановы Саўміна №713, піша БелТА. Гэтая пастанова была прынятая ў 2022 года для дзяржаўнага рэгулявання цэнаў.
У прыватнасці, пастаўшчыкам хочуць даць права самастойна штомесяц павышаць адпускныя цэны больш чым на 0,3%.
У «Белдзяржхарчпраме» расказалі, што ў 2024-м вытворцы канцэрна вырабілі звыш 36 тысяч тон прысмакаў, у тым ліку імпартазамяшчальныя шакалад, цукеркі, вафлі, батончыкі, халву.
Чытайце таксама:
«Камунарка» паабяцала выпусціць «дубайскія» цукеркі па арыгінальным рэцэпце
У Беларусі збіраюцца вырабляць інавацыйную мяккую карамель. Гэта як?
180 рублёў за кілаграм, а смак як у елкі: здаецца, знайшліся самыя дарагія цукеркі ў Мінску