БЕЛ Ł РУС

Рэальны дом, пабудаваны беларускімі архітэктарамі, можа стаць канструктарам LEGO

20.01.2025 / 15:27

Nashaniva.com

Дом, пабудаваны ў Мінску беларускімі архітэктарамі ZROBIM architects, можа стаць канструктарам LEGO, які будзе прадавацца па ўсім свеце. Для гэтага яму трэба абысці ў галасаванні іншыя праекты, якія цяпер разглядаюцца ў якасці новых прэтэндэнтаў на масавую вытворчасць.

У галасаванні ўдзельнічаюць ужо сабраныя з канструктара мадэлі. Дом ад ZROBIM architects сваімі рукамі збіраў 14-гадовы сын аднаго з аматараў архітэктурнай студыі і вялікі фанат іх прац. На гэта ў яго сышло паўгода.

View this post on Instagram

A post shared by Andrus Bezdar (@andrusbezdar)

Такім праект па вуліцы Веснінка ў Мінску планаваўся і атрымаўся ў рэальнасці

Дом з канструктара выглядае настолькі дэталізаваным, што здалёк на карцінках яго можна прыняць за сапраўдны.

Vesninka House ад ZROBIM architects у канструктары. Фота: ideas.lego.com

На сайце LEGO апісваецца, што гэта не проста мадэль будынка, а напоўнены сэнсам праект, што адлюстроўвае філасофію мінімалісцкай архітэктуры і гармоніі з навакольным асяроддзем. Версія LEGO захоўвае гэтую канцэпцыю, перадаючы ідэю сувязі чалавека з прыродай, а таксама важнасць адкрытай прасторы.

Каб трапіць на этап разгляду камісіяй па вытворчасці, праект мусіць набраць 10 тысяч галасоў.

«Здаецца прышпільна, што дом з Мінска можа вырабляцца масава і прадавацца ў розных краінах у канструктары Lego», — каментуюць у ZROBIM architects.

Падтрымаць праект у галасаванні можа кожны ахвотны.

Чытайце таксама:

Рэнесансны шэдэўр з Гальшанаў набыў новы выгляд. Так ён мог выглядаць чатыры стагоддзі таму

Праекціроўшчыкі паказалі, як будзе выглядаць плошча Бангалор у Мінску. Ім сказалі падумаць лепш

Стылёвы будынак у Шабанах атрымаў гран-пры міжнароднага конкурсу

Каментары да артыкула