БЕЛ Ł РУС

На крайнім захадзе Беларусі пабачылі рэдкую птушку

20.01.2025 / 23:25

Nashaniva.com

Караткапальцага паўзунка пабачыў 12 студзеня ў старым парку горада Высокае Камянецкага раёна (крайні заходні пункт Беларусі) птушкар Яўген Місіюк, піша «Дзікая прырода побач».

Фота Іны Субоцінай

Яўген звярнуў увагу на доўгую дзюбу паўзунка і западозрыў, што гэта, магчыма, караткапальцы.

У Еўропе пражываюць два віды паўзункоў — звычайны і караткапальцы. Звычайны паўзунок у Беларусі сустракаецца паўсюль. А вось караткапальцага апошні раз у нас бачылі больш за 100 гадоў таму назад. У XXI стагоддзі было толькі некалькі галасавых рэгістрацый гэтага віду, але не выключаныя памылкі.

Адрозніць гэтыя віды паўзункоў у прыродзе няпроста — яны выглядаюць амаль аднолькава. Надзейныя спосабы для птушкара — добры фотаздымак ці запіс голасу.

Гнёздаў гэтага віду птушак у Беларусі яшчэ ні разу не знаходзілі.

Чытайце таксама:

Свойская качка, што плавала ў сажалцы ва Уруччы, спачатку знікла, а потым стала вядома яе гісторыя

У Гродзенскай вобласці заўважылі пералётных птушак

У Беларусі назвалі птушку года. Яна жыве на балотах

Каментары да артыкула