Усяго патроху22

У Беларусі назвалі птушку года. Яна жыве на балотах

Птушкай 2025 года ў Беларусі стаў вялікі грыцук. Гэтая птушка ўключана ў Чырвоную кнігу Беларусі. Асноўныя месцы гнездавання — пойменныя заліўныя лугі, верхавыя і пераходныя балоты, сельгасугоддзі, закінутыя торфараспрацоўкі, піша Tochka.by.

Вялікі грыцук на зімоўцы ў Афрыцы

Даследаванні паказалі, што вясновыя зборы вялікага грыцука ў пойме Прыпяці — найбуйнейшыя з вядомых у Еўропе. Максімальная колькасць гэтых птушак (20 тыс. асобін) была зарэгістраваная ў ваколіцах Турава ў 2014 годзе.

Вялікі грыцук — птушка з даўжынёй цела 36-44 см і вагой 160-500 г. Самцы трохі драбнейшыя за самак, а вонкава адрозніваюцца ад іх толькі ў шлюбны перыяд.

Англійскія арнітолагі высветлілі, што, нягледзячы на штогадовы распад пар вялікіх грыцукоў і зімоўцы на значных адлегласцях адзін ад аднаго, асобіны птушак кожную вясну зноў сыходзяцца ў ранейшых месцах гнездаванняў. Але адбываецца гэта толькі ў выпадку прылёту кожнай з птушак адной пары ў інтэрвале трох дзён. Калі нехта запазніўся, то птушкі знаходзяць новых партнёраў.

Вялікія грыцукі — даволі асцярожныя птушкі. Яны выдатна бегаюць і плаваюць, але яшчэ лепш лётаюць. Не цураюцца іншых птушак і жывёл.

Месца для гнязда выбірае самец. Такаванне — даволі відовішчны спектакль, які праходзіць на ўчастку размяшчэння гнязда: самцы лётаюць, пагойдваючыся з боку ў бок, б'ючы напераменку то адным, то іншым крылом. Яны робяць глыбокія нырцы, выдаючы працяглыя гукі. Чужых самцоў, якія заляцелі на гэтую тэрыторыю, бесцырымонна выганяюць за яе межы.

Грыцукоў можна назваць добрымі бацькамі. У выпадку з'яўлення якіх-небудзь ворагаў птушкі абараняюць сваё гняздо — з гучнымі крыкамі вылятаюць насустрач. Могуць нават уступіць у паветраную сутычку з птушынымі драпежнікамі. Ахоўваюць яны і суседнія гнёзды.

Каментары2

  • Жвір
    04.01.2025
    Бач ты іх, на тры дні спазьніся, і ўжо ўсё, ку-ку, ужо зь іншым ! Вынікае, што гэта закон прыроды, напісаны для ўсіх, бо й у людзей таксама...:)
  • Сацыялістычнае Спаборніцтва
    04.01.2025
    Слова году, птушка году, прадпрымальнік году

    Дзівосны новы сьвет

Цяпер чытаюць

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці6

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ знішчылі пазіцыю комплексу СПА С-400 побач з палацам Пуціна1

Сталі вядомыя імёны зніклых у гарах Кыргызстана альпіністаў. Двое з іх беларусы3

У Варшаве прайшоў традыцыйны Жаночы сняданак са Святланай Ціханоўскай ФОТЫ29

Супрацоўнікі міліцыі, якія трапілі ў ДТЗ у Кобрыне, шпіталізаваныя4

Сын Джо Байдэна расказаў пра пагаршэнне стану бацькі, які хварэе на рак1

Больш за 100 тысяч фактаў пераследу: «Вясна» апублікавала сумную статыстыку шасці гадоў рэпрэсій11

Святлана Шаціліна больш не ўзначальвае Місію дэмакратычных сіл Беларусі ва Украіне9

У гарах Кыргызстана знайшлі пусты намёт зніклых альпіністаў, сярод якіх двое беларусаў1

Не толькі малітвы. Ксёндз Юрый Санько — пра TikTok, храп на імшы і гульні ў вольны час

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці6

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць