БЕЛ Ł РУС

Вынеслі прысуд мужчыну, які страляў па падлетках у Смаргоні

21.01.2025 / 10:56

Nashaniva.com

Усё адбылося яшчэ ў сярэдзіне верасня. У адным з двароў Смаргоні падлеткі падрывалі петарды. Мужчына стаў па іх страляць.

У 15-гадовага хлопца на грудзях застаўся кровападцёк.

Выявілася, што шум у двары пабудзіў 35-гадовага мужчыну. Той схапіў пнеўматычны пісталет Stalker і тройчы выстраліў у падлеткаў. Дзеці разбегліся, але пасля адзін з іх распавёў пра здарэнне бацькам. Тыя выклікалі міліцыю.

Стралка затрымалі і завялі справу за асабліва злоснае хуліганства.

На днях суд Смаргонскага раёна вынес па справе прысуд. Мужчыну прызналі вінаватым. Па рашэнні суда яму прызначылі 3 гады і 3 месяцы «хіміі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула