БЕЛ Ł РУС

Трамп прыпыніў усе праграмы дапамогі ЗША іншым краінам

21.01.2025 / 16:25

Nashaniva.com

Сярод першых указаў новага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — прыпыненне ўсіх праграм дапамогі іншым краінам на 90 дзён. За гэты тэрмін плануецца праверыць іх на адпаведнасць палітычным мэтам новай адміністрацыі ЗША.

Фота: Saul Loeb/Pool photo via AP

Як адзначае агенцтва AP, пакуль незразумела, на які аб'ём дапамогі гэта паўплывае, бо фінансаванне многіх праграм ужо ўхваленае Кангрэсам і падлягае выдаткаванню.

Паводле даных AP, агульны аб'ём дапамогі, якую аказваюць ЗША іншым краінам, у цэлым складае не больш за 1 працэнт амерыканскага бюджэту. Адно з выключэнняў — вайсковая дапамога Украіне, якой выдзелілі блізу 70 млрд даляраў.

Сярод іншых буйных атрымальнікаў дапамогі ЗША — Ізраіль (3,3 млрд даляраў у год), Егіпет (1,5 млрд у год) і Іарданія (1,7 млрд у год). Дапамога ім уключаная ў доўгатэрміновыя пакеты, таму гэтыя тры краіны наўрад ці сутыкнуцца з рэзкімі скарачэннямі.

Чытайце таксама:

Лукашэнка выказаўся пра заявы Трампа аб Грэнландыі і Канадзе

«Нельга крыўдзіць, абражаць тых, хто быў да цябе». Лукашэнка абурыўся прамовай Трампа

Трамп аб'явіў аб выхадзе ЗША са складу Сусветнай арганізацыі аховы здароўя

Трамп: Пуцін «разбурае Расію», не заключаючы з Кіевам пагадненне аб спыненні вайны

Трамп памілаваў 1600 удзельнікаў штурму Капітолія

Каментары да артыкула