У першы дзень датэрміновага галасавання запісалі 7,81% яўкі
ЦВК абвясціла лічбы па першым дні датэрміновага галасавання на выбарах, прызначаных на 26 студзеня. Тэмп са старту адразу ўзялі высокі.
У першы дзень датэрміновага галасавання вельмі спраўна дастаўлялі сваіх супрацоўнікаў на выбарчыя ўчасткі структуры Міністэрства надзвычайных сітуацый. Падобныя кадры з людзьмі ў форме ёсць практычна ва ўсіх афіцыйных справаздачах з месцаў
Паводле даных ЦВК, яўка ў першы дзень датэрміновага галасавання па ўсёй краіне склала 7,81 %.
У прамежкавыя лідары вывелі Брэсцкую вобласць (8,95% выбаршчыкаў), пасля яе ідзе Мінск (8,54%), далей Мінская (8,52%), Віцебская (7,45 %), Магілёўская (7,25 %), Гомельская (7,01 %). Найменш спраўна спрацавалі выбарчыя камісіі ў Гродзенскай вобласці — 6,08 %.
Чытайце таксама:
Лукашэнка сказаў, што яму спадабаўся «Сярожа Сыранкоў»
Латушка пра выбары: За мяне пастаўце і за тых, хто быў вымушаны з'ехаць
«Узровень агітацыі ніякі». Дзяржаўная служачая расказала пра атмасферу напярэдадні выбараў