БЕЛ Ł РУС

Уладальнік гродзенскага стрып-клуба выпусціў кліп на песню пра саюз Беларусі і Расіі

22.01.2025 / 15:10

Nashaniva.com

Ці будуць песню выконваць у стрып-клубе, інфармацыі няма. 

Гродзенскі прадпрымальнік Артур Рымша выпусціў кліп на песню «Дзве сястры» — у ёй мужчына спявае аб моцным саюзе Беларусі і Расіі, піша hrodna.life. 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Артур Римша (@art.asma.music)

Песню «Дзве сястры» Рымша выпусціў у снежні 2024 года, прымеркаваўшы яе да 25-годдзя Саюзнай дзяржавы. У кампазіцыі спяваецца аб сястрынстве дзвюх краін, якія на «адной карце свету адзіныя, моцныя».

Ужо ў студзені 2025 года Рымша апублікаваў кліп на песню, адзначыўшы, што гэта яго першая прафесійная праца. Сам ролік зняты ў адной лакацыі, сюжэту ў кліпе няма. Затое там з’яўляецца балетмайстар гродзенскага драмтэатра Яўген Якуш, які на пачатку відэа выконвае балетныя па.

Артур Рымша валодае гродзенскім стрып-клубам «Рэлакс», а таксама кафэ «Рандэву».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула