Як беларусы называлі дзяцей у 2024 годзе
У беларускім Мінінстэрстве юстыцыі назвалі імёны, якія беларусы давалі нованароджаным дзецям у 2024 годзе часцей за ўсё. Інфармацыю пра гэта апублікавалі на сайце ведамства.
Усяго ў Беларусі летась ЗАГСы зарэгістравалі больш за 3,3 тыс. немаўлят.
У топ-5 найбольш распаўсюджаных мужчынскіх імёнаў апынуліся Міхаіл, Мацвей, Цімафей, Арцём і Марк.
Дзяўчатак часцей за ўсё называлі Сафіяй, Евай, Ганнай, Марыяй і Алісай.
Што тычыцца незвычайных імёнаў, то ў мінулым годзе хлопчыкаў называлі Пётр-Леанарда, Мір, Космас, Вінчэнца, Ясь, Цінчэнь, Алмаз, Мерлін, Арыстарх, Дабрыня, Паісій, Элай.
Сярод дзяўчынак вылучаюцца Акіянія, Луна, Ксантыя, Манэ, Мадонна, Эрнэсціна, Царына, Феміда, Авіва, Феланіда, Аўрора, Сумая, Дзева, Вясна.
Чытайце таксама:
Імя Мухамед стала самым папулярным у Вялікабрытаніі? Так, але вы робіце з гэтага памылковыя высновы
Нейкая бессардэчная жанчына падкінула чамадан з кошкай і кацянятамі на ганак у мінскім пад'ездзе