Усяго патроху1919

Імя Мухамед стала самым папулярным у Вялікабрытаніі? Так, але вы робіце з гэтага памылковыя высновы

Падобная сітуацыя і ў многіх рэгіёнах суседняй Расіі.

young muslim baby мусульманскае немаўля мусульманский младенец
Дзіця на руках у сваёй маці. Лондан. 2007 год. Фота: Daniel Berehulak/Getty Images

Па інфармацыі Нацыянальнай статыстычнай службы Вялікабрытаніі, у 2023 годзе імя Мухамед (Muhammad) упершыню стала самым папулярным іменем для хлопчыкаў у Англіі і Уэльсе. 4661 хлопчыка назвалі менавіта так.

Традыцыйнае для жыхароў краіны імя Ной (Noah) адкацілася на другое месца (4382 дзіця). Услед па папулярнасці ідуць Олівер, Георг, Лео.

З першага погляду такі факт можа быць успрыняты як сведчанне імклівага росту мусульманскай супольнасці Вялікабрытаніі. Падаецца, што пры быццам бы нязначнай долі насельніцтва (па інфармацыі на 2021 год, гэта 6,7%), мусульмане нараджаюць больш за ўсіх астатніх, разам узятых. У выніку распаўсюджваецца міф аб «панаехаўшых», які селі на шыю мясцовым.

Насамрэч статыстыка імён нічога не гаворыць аб павышанай нараджальнасці ў мусульманскай супольнасці Вялікабрытаніі. Калі зірнуць на спіс са ста самых папулярных імёнаў хлопчыкаў, то ў ім знаходзіцца толькі чатыры тыповыя ісламскія імёны. Гэта Юсуф (79-я пазіцыя), Ібрагім (83-я пазіцыя), Муса (85-я), а таксама вышэйзгаданы Мухамед у розных варыяцыях (Muhammad — 1-я пазіцыя, Mohammed — 28-я, Mohammad — 68-я).

Гэтымі імёнамі ў суме ў 2023 годзе названы 8979 дзяцей мужчынскага полу. Усяго ж імёны з першай сотні атрымалі 153 218 хлопчыкаў.

Няцяжка падлічыць, што немаўлятаў з тыпова мусульманскімі імёнамі сярод іх усяго 5,86 %. І гэта трохі менш за долю, якую складае мусульманская абшчына ў Вялікабрытаніі.

Гэта не адмяняе таго факту, што імя Мухамед набірае папулярнасць. Як адзначае выданне Daily Mail, яго ў розным напісанні атрымаў кожны 40-вы народжаны хлопчык ці 2,6% ад агульнай колькасць. Гэтая лічба самая вялікая за ўсю гісторыю. У першую чаргу гэта абумоўлена самым нізкім паказчыкам нараджальнасці ў Вялікабрытаніі з 1977 года. 

Выданне нагадвае, што варыянт напісання Mohammed увайшоў у сотню найбольш папулярных імён Вялікабрытаніі яшчэ ў 1924 годзе. Яго папулярнасць значна знізілася перад пачаткам і ў гады Другой сусветнай вайны і зноў стала расці толькі ў 1960-я гады.

Зрэшты, імя Мухамед можна лічыць самым папулярным іменем у свеце, калі скласці формы Mohammed, Muhammad, Mohamed і Mohammad. Гэта абумоўлена тым, што ў мусульманскай традыцыі імем прарока ісламу прынята называць першае дзіця мужчынскага полу. У іншых рэлігіях такой прыхільнасці да нейкага асобнага імені няма.

Неразуменне гэтай спецыфікі абурае і многіх расіян, калі яны бачаць статыстыку папулярнасці імёнаў у розных рэгіёнах краіны.

Мухамад лідзіруе з вялікім адрывам у мусульманскіх Чачні, Дагестане, Карачаева-Чаркесіі, Кабардзіна-Балкарыі, Інгушэціі, а апошнія гады выбілася на першае месца і ў Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе.

Зрэшты, і ў Маскве Мухамад набірае папулярнасць і ўжо забраўся на 14-е месца. Аднак іншых «мусульманскіх» імёнаў у гарадскім топе няма, бацькі спыняюцца менавіта на гэтым імені. 

Каментары19

  • Карл
    07.12.2024
    Не супакойвайце, паступовае замяшчэнне еўрапейскіх этнасаў - усё адно факт. Асабліва ў Францыі і Бельгіі. Тэндэнцыя пойдзе і далей, калі не адбудзецца нейкі злом, і еўрапейскія жанчыны не пачнуць марыць аб дзецях, а не аб кар'еры.
  • Так
    07.12.2024
    Месца, каб нагадаць пра пратэсты ў Саўтпарце (Southport).
  • Як жа вы задзяўблі сваёй прапагандай
    07.12.2024
    Калі 6.7% мусульман прыносяць столькі праблем цывілізаванаму грамадству, то можа і 5.8% немаўлят - гэта зашмат?

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся2

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся2

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць