БЕЛ Ł РУС

Усё больш пар рэгіструюць свае шлюбы з цырымоніяй па-беларуску

22.01.2025 / 18:12

Nashaniva.com

У 2024 годзе ў Беларусі было зарэгістравана больш за 32,6 тысячы шлюбаў ва ўрачыстай абстаноўцы, што на 7 тысяч менш, чым у 2023 годзе. Але пры гэтым усё больш пар аддаюць перавагу правядзенню цырымоній на беларускай мове з выкарыстаннем элементаў традыцыйнага беларускага вяселля, паведаміла Міністэрства юстыцыі.

Фота ілюстрацыйнае. Крыніца: сацыяльныя сеткі

Мінюст адзначае, што ўсё больш у моду ўваходзіць правядзенне ўрачыстасцяў па індывідуальных сцэнарыях. Гэтыя сцэнарыі ўлічваюць жаданні ўдзельнікаў і надаюць падзеі асаблівы характар.

Сярод цікавых цырымоній вылучаюць «Вішнёвае вяселле» на «Вішнёвым фестывалі» ў Глыбокім, «Жураўлінае вяселле» на свяце «Жураўлі і журавіны» ў Мёрскім краі, а таксама тэматычную цырымонію «VIP-Люкс. Людзі ў чорным», дзе госці і ўдзельнікі мелі адмысловы дрэс-код.

Акрамя таго, органы ЗАГСа правялі больш за 1,7 тысячы юбілейных мерапрыемстваў, уключаючы «залатыя» і «срэбныя» вяселлі.

Чытайце таксама:

«Усё, можаце віншаваць»: спявачка і блогерка Лера Яскевіч выйшла замуж ФОТА

«Наш самы салодкі дзень». Марыя Васілевіч апублікавала ФОТЫ з вяселля

Беларус падарыў брытанцы ружы — тая не ведае, як гэта разумець

У Гомельскай вобласці згулялі вяселле 15-гадовая дзяўчына і 16-гадовы юнак

На Гомельшчыне пара развялася, пражыўшы ў шлюбе больш за 50 гадоў

Каментары да артыкула