Усяго патроху1414

Беларус падарыў брытанцы ружы — тая не ведае, як гэта разумець

У сацсетцы Reddit з’явіўся пост ад замежніцы, якая просіць патлумачыць паводзіны сябра з беларускімі каранямі. І ўсё праз яго падарунак, што падаўся дзяўчыне незвычайным.

Фота: pexels.com

Аўтарка публікацыі, 24-гадовая брытанка, вучыцца разам з хлопцам родам з Усходняй Еўропы: ён напалову рускі і напалову беларус. Яна лічыць гэтага хлопца сваім сябрам, хаця і прызнаецца, што ён аддае перавагу камунікацыі з іншымі людзьмі. І, тым не менш, яна кажа, што мае да яго пачуцці.

Калі ў дзяўчыны быў дзень нараджэння, яе сябар падараваў ёй вялікі букет з ружовых ружаў. Замежніца губляецца ў здагадках: гэта проста мілы жэст або хлопец спрабуе зрабіць першы крок да адносінаў?

Каментатары не знайшлі згоды па гэтым пытанні. Але большасць з іх адзначыла, што такі падарунак — гэта яўна нешта большае, чым сімвалічны знак увагі. Параілі звярнуць увагу на колер: маўляў, ружовыя ружы — гэта хутчэй праверка зацікаўленасці дзяўчыны, а вось букет з чырвоных ружаў дакладна азначае, што хлопец закаханы.

На думку іншага каментатара, сучасныя славяне пра такое не разважаюць, проста таму што не ведаюць значэння колераў кветак. Ён таксама кажа, што славяне не разумеюць амерыканскія традыцыі, звязаныя са спатканнямі, заручынамі і шлюбам. Таму дзяўчыне трэба браць сітуацыю пад кантроль:

«Беларусы бачылі амерыканскія традыцыі ў фільмах і могуць толькі капіраваць іх. Таму калі ён дорыць табе пярсцёнак, гэта не абавязкова азначае прапанову шлюбу. Калі ён дорыць табе танны пярсцёнак і робіць прапанову, гэта не азначае, што ён чакае, каб твае бацькі аплацілі вяселле». 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары14

  • Я
    06.01.2025
    НН, это унизительная статья в стиле колониальных газет 19 века. Мол, туземец отчебучил что-то, белая госпожа не знает как понимать. И все в поэтическо-милом тоне. А если бы британец сделал такое в сторону русской девушки и она бы не поняла жеста - заклеймили бы колхозницей и оркой. А если б белоруска не поняла - полюбому стала бы ябатькой. Вы продолжаете пробивать дно.
  • Алесь
    06.01.2025
    У нас цветы дарят учителям,родителям и т.д. привычка такая. Если бы не день рождения и букет,то возможно знак внимания , а так просто порадовать девушку.
  • Удакладняю
    06.01.2025
    Славяне туды, славяне сюды, мы не славяне а толькі славянамоўныя.

Цяпер чытаюць

56‑гадовую чыноўніцу з Бешанковічаў асудзілі адразу па пяці палітычных артыкулах

56‑гадовую чыноўніцу з Бешанковічаў асудзілі адразу па пяці палітычных артыкулах

Усе навіны →
Усе навіны

«Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам» выключылі з амерыканскіх санкцыйных спісаў

Мерц заявіў пра завяршэнне «эры безумоўнага трансатлантычнага сяброўства»3

У Літве застануцца толькі 13 з 25‑ці вызваленых учора палітвязняў3

«Назаву хоць зайцамі». Джон Коўл патлумачыў, што трэба зрабіць, каб вызваліць новых палітвязняў14

У Беларусі пробашча касцёла забралі ў войска. Але не надоўга

Лукашэнка прызначыў новага начальніка віцебскай абласной міліцыі

У Брэсце ў верасні зацвіла акацыя ФОТАФАКТ2

У Швецыі левыя партыі атрымалі большасць на выбарах, прэм’ер пайшоў у адстаўку5

Прэм'ер Канады прывітаў збліжэнне з Еўрасаюзам, але акрэсліў межы членства4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

56‑гадовую чыноўніцу з Бешанковічаў асудзілі адразу па пяці палітычных артыкулах

56‑гадовую чыноўніцу з Бешанковічаў асудзілі адразу па пяці палітычных артыкулах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць