БЕЛ Ł РУС

Тэмпы датэрміновага галасавання нарастаюць: ужо 17,67%

22.01.2025 / 21:16

Nashaniva.com

ЦВК апублікавала даныя за два дні датэрміновага галасавання. З іх вынікае, што за сераду да выбарчых участкаў нібыта прыйшлі амаль 10% электарату.

Паводле даных ЦВК, яўка ў першыя дні датэрміновага галасавання па ўсёй краіне складае нібыта 17,67%. За першы дзень яна нібыта складала 7,81%.

Прамежкавы лідар, як і ўчора — тая ж Брэсцкая вобласць (19,35% выбаршчыкаў), далей за ёй ідуць Віцебская (18,35%), Магілёўская (17,98 %), Мінская (17,72%), Гомельская (17,67%) вобласці і Мінск (17,20%). Вертыкаль Гродзенскай вобласці па-ранейшаму найменш спраўная — «толькі» 15,13%.

Чытайце таксама:

За два дні датэрміновага галасавання праз выбарчыя ўчасткі прагналі траціну супрацоўнікаў сістэмы МНС

«Ствараюцца камфортныя ўмовы». Міністр адукацыі выказаўся пра датэрміновае галасаванне студэнтаў

У першы дзень датэрміновага галасавання запісалі 7,81% яўкі

«Узровень агітацыі ніякі». Дзяржаўная служачая расказала пра атмасферу напярэдадні выбараў

Каментары да артыкула