БЕЛ Ł РУС

Блогер Пятрухін уладкаваўся ў Польшчы дастаўшчыкам ежы

22.01.2025 / 22:17

Nashaniva.com

Дэлегат Каардынацыйнай рады і былы палітвязень апублікаваў у сацсетках фота на веласіпедзе з фірмовым заплечнікам службы дастаўкі Uber Eats за спінай.

Сяргей Пятрухін

Блогер Сяргей Пятрухін стаў вядомы ў сярэдзіне 2010-х дзякуючы праекту «Народны рэпарцёр». Разам з Аляксандрам Кабанавым ён здымаў ролікі пра жыццё Брэста і праблемы гараджан. Падобную ідэю, але ў агульнанацыянальным фармаце пасля ўвасобіў Сяргей Ціханоўскі.

Пятрухін быў арыштаваны ў чэрвені 2020-га, яшчэ да выбараў. Яму і Кабанаву прысудзілі па тры гады калоніі. Пасля вызвалення ў снежні 2022-га Пятрухін вярнуўся ў Брэст, дзе пражыў больш за год. У студзені 2024-га блогер выехаў у эміграцыю.

У Польшчы Пятрухін аднавіў «Народны рэпарцёр», акцэнт яго ўвагі змясціўся на пошук нядобрасумленных прадстаўнікоў апазіцыі. Апроч таго, блогер абраўся ў Каардынацыйную раду.

Як вынікае з фотаздымку Пятрухіна ў фэйсбуку, цяпер ён працуе дастаўшчыкам ежы ў сэрвісе Uber Eats.

Чытайце таксама:

Маці Пятрухіна: «Дзе твой здраднік Кабанаў? З'ехаў?» — «Дык і я таксама здраднік?» — «І ты таксама»

Пятрухін пра сямейную драму падчас турмы: жонка змяніла прозвішча сабе і сыну

Сяргей Пятрухін расказаў, як у СІЗА яго спрабавалі перавесці ў «нізкі статус». Давялося ўскрываць вены

Каментары да артыкула