Пад Гомелем затрымалі фермера і блогера-правакатара Юрыя Ганцэвіча
Праваабаронцы даведаліся пра затрыманне ў вёсцы Пакалюбічы Гомельскага раёна Юрыя Ганцэвіча — мясцовага фермера, экс-кандыдата на выбарах у Палату прадстаўнікоў у 2019 годзе, удзельніка ролікаў блогера-палітвязня Сяргея Ціханоўскага, піша «Гомельская вясна».
Юрый Ганцэвіч
Пазней Ганцэвіч таксама стаў блогерам, а пасля ўзмацнення ў Беларусі палітычных рэпрэсій, пачаў выкарыстоўваць у інтэрнэце правакацыі, каб пакараць іншых удзельнікаў анлайн-гутарак і спагнаць з іх грошы.
Жывёлы, якіх гадуе фермер Ганцэвіч, на гэты момант застаюцца без догляду.
Чытайце таксама:
Гомельскі фермер Ганцэвіч стаў зарабляць на правакацыях карыстальнікаў тыктоку
Стала вядома імя адміністратара таксічных гомельскіх паблікаў — расследаванне «Флагштока»
Прэзідэнцкая кампанія — 2025 стане самай сумнай. Згадваем, хто былі кандыдатамі ў мінулыя гады