БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская ў Давосе сустрэлася з заснавальнікам Вікіпедыі і падзякавала за «канчатковае вырашэнне» беларускага пытання

23.01.2025 / 15:3

Nashaniva.com

Святлана Ціханоўская ў Давосе сустрэлася з заснавальнікам Вікіпедыі Джымі Вэйлзам. 

Святлана Ціханоўская ў Давосе сустрэлася з заснавальнікам Вікіпедыі Джымі Вэйлзам. Фота: офіс Ціханоўскай

Ціханоўская перадала шэраг прапановаў ад беларускай вікі-супольнасці:

— неабходнасць удзелу беларускіх вікіпедыстаў у мерапрыемствах Wikimedia Foundation. Вэйлз пацвердзіў, што запросіць іх на канферэнцыю Wikimania, каб яны маглі падзяліцца сваім досведам. Акрамя таго, бакі дамовіліся пашырыць кантакт паміж беларускай вікі-супольнасцю і Wikimedia Foundation для вырашэння ключавых пытанняў і пашырэння падтрымкі;

— праблему прыярытэту рускамоўных артыкулаў у пошукавых сістэмах, што абмяжоўвае бачнасць беларускамоўнай Вікіпедыі;

— пытанні бяспекі беларускіх вікіпедыстаў ва ўмовах рэпрэсій і магчымасці іх падтрымкі праз супольныя праграмы.

Напрыканцы размовы Святлана Ціханоўская падзякавала спадару Вэйлзу за канчатковае рашэнне выкарыстоўваць назву «Беларусь» замест «Белоруссия».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула