БЕЛ Ł РУС

На датэрміновым галасаванні зноў дадалі 10% за дзень

23.01.2025 / 20:42

Nashaniva.com

ЦВК аб'явіла лічбы, колькі грамадзян Беларусі ўжо нібыта прагналі праз выбарчыя ўчасткі за тры з пяці дзён датэрміновага галасавання. 

Паводле даных ЦВК, яўка ў першыя тры дні датэрміновага галасавання па ўсёй краіне склала нібыта 27,15%. Па выніках другога дня яна была 17,67%, па выніках першага — 7,81%.

Прамежкавым лідарам застаецца Брэсцкая вобласць (30,66% выбаршчыкаў), далей за ёй ідуць Віцебская (27,47%), Гомельская (25,99%), Гродзенская (27,03%), Мінская (27,37%), Магілёўская (26,90%) вобласці, а апошнім ідзе Мінск (25,21%). 

Чытайце таксама:

У Лідзе супрацоўніцы ЖКГ ідуць галасаваць датэрмінова з-за таго, што лайдачылі ўвосень?

Мітрапаліт Веніямін таксама прыйшоў галасаваць датэрмінова

«Падыход такі — патрыятызм». Чым падчас выбараў займаюцца настаўнікі, медыкі і адвакаты

Тэмпы датэрміновага галасавання нарастаюць: ужо 17,67%

Каментары да артыкула