Грамадства77

«Падыход такі — патрыятызм». Чым падчас выбараў займаюцца настаўнікі, медыкі і адвакаты

У Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта. Дзяржаўныя выданні поўныя справаздач пра натоўпы і чэргі людзей на ўчастках. Як і ў мінулыя кампаніі, да арганізацыі выбараў і калявыбарчых мерапрыемстваў шырока прыцягваюць супрацоўнікаў бюджэтнай сферы. «Радыё Свабода» пагаварыла з некаторымі з іх пра асаблівасці кампаніі 2025 года.

Аліна (імёны ўсіх суразмоўцаў змененыя дзеля іх бяспекі — РС) працуе ў сферы дадатковай адукацыі школьнікаў. Паколькі выбарчы ўчастак арганізаваны ў яе ўстанове, Аліне разам з дзецьмі даручылі, як кажа сама жанчына, «ствараць атмасферу свята». Гэта значыць, падрыхтаваць музычнае суправаджэнне на ўчастку.

Аліна расказвае: асаблівасць сёлетніх выбараў у тым, што падчас галасавання дазволілі спяваць толькі патрыятычныя песні. Рэпертуар павінен быць вывераны і ўзгоднены з кіраўніцтвам установы адукацыі.

«Раней мы таксама выступалі на ўчастку для галасавання, і ўсюды на ўчастках гучала музыка. Але тады гэта маглі быць і частушкі, і ўключаны магнітафон, напрыклад, з Веркай Сярдзючкай — абы музыка была вясёлая. Цяпер жа падыход такі — патрыятызм. І каб не было «никакой иностранщины». У інтэрнэце хапае так званых беларускіх патрыятычных песень, у асноўным аўтарства Ганны Сялук, нявесткі Лукашэнкі. Ці гурт «Аўра», ці Вікторыя Алешка. Выбіраем нешта такое», — расказвае Аліна.

Іншая суразмоўца, Марыя, працуе ў адной з беларускіх сярэдніх школ. Яна сцвярджае, што кіраўніцтва школы давала настаўнікам на подпіс «паперку», дзе педагогі абавязваліся галасаваць за Лукашэнку.

«Як і на этапе збору подпісаў за кандыдатаў, ніхто нашай думкі не пытаўся, проста ставілі перад фактам — падпісацца, і ўсё. А ніхто і не збіраўся выказвацца ці спрачацца. Моўчкі паставілі подпісы, і ўсё на гэтым», — распавядае настаўніца.

Паводле яе слоў, у калектыве ніхто не размаўляе пра палітыку.

Руслан працуе ў сферы медыцыны ў адным са шпіталяў. Кажа, што ягоным калегам кіраўніцтва «рэкамендавала» галасаваць датэрмінова. І абавязала даць пра гэта справаздачу.

«Яны не загадалі, сказалі: «Мы вам рэкамендуем». Але пры гэтым трэба даць справаздачу — парадокс нейкі. Нібыта добраахвотна, але абавязкова», — дадаў Руслан.

Антон працуе юрыстам. Як ён выказаўся ў размове са «Радыё Свабода», асаблівасць гэтых выбараў у тым, што нікога не пакінулі па-за ўвагай. Актыўна ўдзельнічаць у выбарах мусяць амаль усе беларусы.

«Напрыклад, знаёмых адвакатаў абавязалі сядзець на выбарчых участках і тлумачыць людзям выбарчае заканадаўства, калі хто захоча такога тлумачэння. Медыкі на ўчастках будуць мераць ціск, педагогі з дзецьмі — спяваць, гандаль — прадаваць прадукты, і гэтак далей», — расказвае суразмоўца.

Паводле яго слоў, адвакатаў «уцягнулі ў палітыку» яшчэ ў снежні 2024 года, калі была абвешчаная дата выбараў.

«Па-першае, трэба было паставіць подпіс за «таго самага кандыдата» і даць справаздачу, што паставілі — ім нават скінулі адмысловыя бланкі. Потым загадалі схадзіць у працоўныя калектывы і правесці гутаркі на тэму выбараў, зрабіць фота і таксама даць справаздачу», — кажа Антон.

Каментары7

  • Фу
    23.01.2025
    Забiтыя абасраныя каровы, што ў калгасах, што ў школах.
  • хм
    23.01.2025
    Медыкі на ўчастках будуць мераць ціск ?
    можа схадзіць? зламаўся ж танометр...
    хм... але ж там такая папсень, што мой ціск можа падскочыць так, што там і пам ру
  • Смешна
    23.01.2025
    Заўважце, там не важна за каго прагаласуешь, галоўнае каб прышоў для справаздачы. Лічбы яны намалююць патрэбныя

Цяпер чытаюць

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»19

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Усе навіны →
Усе навіны

Паслізнулася і ўпала на рэйкі. У Заслаўі электрычка насмерць збіла 19‑гадовую дзяўчыну

Банкір Цырто: чалавек складанага лёсу або падсадная качка для важных арыштантаў у «амерыканцы»? Сталі вядомыя новыя падрабязнасці

На Чыгірынскім вадасховішчы рыбакі замест рыбы дасталі з вады тое, чаго зусім не чакалі2

З Мінска зноў запусцяць аўтобус на Чорнае мора1

Ізраіль пачаў наступальную аперацыю ў Ліване7

«Банк вырашыў, што мне даслаў грошы чалавек, які знаходзіцца пад санкцыямі — і заблакаваў іх»1

Сенатар Грэм: Дні Кубы злічаныя16

Цэны на нафту падскочылі на 13% пасля ўдараў па Іране2

Учора ў Беларусі было да +13°C1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»19

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць