БЕЛ Ł РУС

Сыранкоў: Леніна нельга хаваць, ён павінен быць сімвалам Расіі і Беларусі

24.01.2025 / 10:11

Nashaniva.com

Усе размовы пра пахаванне Леніна інспіраваныя «антысаветчыкамі з-за мяжы, многія з якіх з’яўляюцца ідэйнымі спадчыннікамі ўласаўцаў і калабарантаў», заявіў у інтэрв’ю РІА «Навіны» кандыдат у прэзідэнты Беларусі, лідар Камуністычнай партыі Беларусі Сяргей Сыранкоў.

Сяргей Сыранкоў. Фота: tochka.by

Паводле яго слоў, Ленін — гэта найбольш значны ідэолаг сацыялізму і камунізму, а для Беларусі ён з’яўляецца заснавальнікам дзяржаўнасці.

Кіраўнік беларускай Кампартыі нагадаў, што Уладзімір Ленін і Іосіф Сталін падтрымалі правядзенне ў Мінску Усебеларускага з’езду ў снежні 1917 года, на якім была абвешчана патрэба стварэння БССР.

«Ды і для Расіі Ленін — гэта самы вядомы ў свеце рускі чалавек. Таму лічу, што Ленін, як і яго маўзалей, павінны не толькі застацца, але і быць сімваламі Расіі, а таксама нашага беларуска-расійскага саюза», — сказаў Сыранкоў.

Цела Леніна знаходзіцца ў празрыстым саркафагу ў маўзалеі-пахавальні на Чырвонай плошчы каля Крамлёўскай сцяны ў Маскве з 1924 года. З 1953 па 1961 гады ў маўзалеі таксама знаходзіўся саркафаг з целам Сталіна, пасля чаго яго пахавалі.

Чытайце таксама:

Сыранкоў прапанаваў замяніць слова «прэзідэнт» на «старшыня Рэспублікі Беларусь»

Лукашэнка сказаў, што яму спадабаўся «Сярожа Сыранкоў»

«Дзе яны працуюць?» Камуніст Сыранкоў будзе скардзіцца ў пракуратуру і падатковую на Бондараву і кампанію

Кандыдат у прэзідэнты Сыранкоў прапанаваў аднавіць помнікі Сталіну

Кандыдат у прэзідэнты ад камуністаў заклікае забраць і падзяліць маёмасць апазіцыянераў

Каментары да артыкула