Выйшла на свабоду адвакатка Наталля Буракоўская
24.01.2025 / 14:57
Юрыстка правяла за кратамі больш за 2 гады па палітычным і падатковых артыкулах.
Наталля Буракоўская. Фота: яе фэйсбук
Стала вядома пра вызваленне Наталлі Буракоўскай. Да арышту яна працавала ў юрыдычнай кампаніі Parada+partners. Таксама была інструктарам школы ёгі.
Буракоўскую затрымалі ў верасні 2022 года. Больш за год яна правяла ў СІЗА, у выніку ёй выставілі абвінавачанне ва ўдзеле ў пратэстах і ўхіленні ад сплаты падаткаў. Суддзя Віктар Шаўцоў прысудзіў юрыстцы тры гады зняволення.
Буракоўская цалкам адбыла прызначаны тэрмін і выйшла на свабоду 9 студзеня 2025 года.
Наталля Буракоўская. Фота: Kp.ru
Чытайце таксама:
Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?
Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM
Стала вядома пра вызваленне 22-гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні