Грамадства99

Стала вядома пра вызваленне 22-гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні

Студэнтку-выдатніцу пратрымалі за кратамі амаль тры гады за рэпост антываеннага тэксту.

Студэнтка Данута Перадня была асуджаная на 6,5 года калоніі

У канцы 2024 года па памілаванні выйшла на свабоду 22-гадовая Данута Перадня — колішняя студэнтка філалагічнага факультэта Магілёўскага дзяржаўнаўнага ўніверсітэта. Звесткі пра яе вызваленне ёсць у базе праваабарончай ініцыятывы Dissident.by. Сама дзяўчына апошні месяц знаходзіцца ў сацыяльных сетках анлайн.

Дануту Перадню затрымалі 28 лютага 2022 года, калі яна прыехала на маршрутцы з роднага Кіраўска ў Магілёў. У віну дзяўчыне паставілі тое, што яна перапосціла ў адзін з чатаў тэкст, у якім у рэзкай форме крытыкаваліся дзеянні Пуціна і Лукашэнкі па развязванні вайны ва Украіне. Таксама там змяшчаўся заклік да вулічных выступленняў і канстатавалася адсутнасць перспектыў у беларускай арміі ў выпадку яе ўступлення ў вайну.

Дануце інкрымінавалі два артыкулы Крымінальнага кодэкса — ч. 3 арт. 361 (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншым дзеянням, накіраваным на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі) і ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі). Яе ўключылі ў спіс «тэрарыстаў».

Спачатку Перадню судзілі ў Кіраўску, але толькі пасля працэсу высветлілася, што мясцовы суд увогуле не меў права выносіць рашэнне — такія «сур’ёзныя» справы павінен разглядаць Магілёўскі абласны суд. Прыйшлося пачынаць працэс наноў, але вынік аказаўся такім самым — шэсць з паловай гадоў зняволення.

Амаль год Данута правяла ў СІЗА, яшчэ амаль два гады — у гомельскай калоніі.

Каментары9

  • Не вайне!
    12.01.2025
    Якая цудоўная дзяўчына, разумная, парадачная, з правільнымі арыентырамі і правільна зробленым маральным выбарам.
    Ганарымся табой!
  • Кася
    12.01.2025
    Мілая Данута! Мужная, шчырая беларуска, якая не збаялася моцных гэтага свету, не збаялася не прамаўчаць! Няхай Бог дапаможа табе аднавіцца пасля выпрабаванняў! Няхай жыццё тваё складзецца шчасліва на зайздрасць усім катам!
  • Мясцовыя(тыя што не за мяжой) у ружовых акулярах
    12.01.2025
    Ганьба, на жаль, вы так нічога і не зразумелі

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна16

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Канада не дапусціць хакеістаў з Беларусі і Расіі да ўдзелу ў моладзевым чэмпіянаце свету7

Моладзь Качанавай вязе ў Мінск расійскага архітэктара, які праектуе ідэалагічныя манументы для акупаваных гарадоў Украіны34

Дэмакрат упершыню за 30 гадоў стане губернатарам Тэхаса — аплоту рэспубліканцаў3

Трамп паабяцаў прыняць перамогу дэмакратаў2

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША21

Ужо не 36,6. За 150 гадоў людзі сталі халаднейшымі8

Вы «сава» ці «жаўранак»? Навукоўцы навучыліся вызначаць гэта па валасах1

Беларускія дактары ўпершыню выратавалі немаўля без паловы дыяфрагмы

Пад Самарай пасля ўдару Украіны другія суткі гарыць адно з найбуйнейшых сховішчаў нафты ў Еўропе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна16

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць