БЕЛ Ł РУС

Беларусы Канады выйшлі на акцыю супраць чарговага прызначэння Лукашэнкі ФОТА

27.01.2025 / 10:10

Nashaniva.com

Беларусы ў Таронта ўчора выйшлі на акцыю супраць дыктатуры і адсутнасці выбараў у Беларусі. 

Акцыя беларусаў у Таронта. Усе фота: дыяспара Канады

Удзельнікі акцыі заявілі, што хацелі паказаць, што беларусам у Канадзе не ўсё адно.

Яны выступілі з патрабаваннямі вызваліць палітвязняў, правесці сапраўдныя выбары. Таксама яны падтрымалі Украіну ў барацьбе за свабоду і незалежнасць, а Лукашэнку назвалі здраднікам і саўдзельнікам Пуціна ў вайне.

Акцыя беларусаў у Таронта. Фота: дыяспара Канады

Чытайце таксама:

Акцыі супраць прызнання выбараў Лукашэнкі прайшлі ў розных краінах

Беларусы замежжа пачалі крэатывіць на тэму «бязвыбараў» ФОТЫ

Ціханоўская: Гэта ніякія не выбары, а хутчэй «спецыяльная выбарчая аперацыя»

Каментары да артыкула