БЕЛ Ł РУС

У эратычным фільме з Ніколь Кідман прагучала музыка беларускага гурта

27.01.2025 / 14:2

Nashaniva.com

Чулі пра новы фільм «Кепская дзяўчынка» з Ніколь Кідман і Антоніа Бандэрасам, які зараз ідзе ў пракаце? Там грае трэк беларускага гурта Police in Paris.

Фота: Onliner.by

Група Police in Paris літаральна за год нашумела ў Еўропе так, што ігнараваць гэта далей немагчыма. Яны бралі ўдзел у фестывалі электроннай музыкі Tomorrowland. А яшчэ адзін з удзельнікаў гурта — унук Уладзіміра Мулявіна з «Песняроў», піша Onliner.by.

Абодвух удзельнікаў гурта завуць Улад.

«Нашы бацькі сябравалі, мы раслі разам і разам пачалі пісаць музыку. Я займаўся тхэквандо, атрымаў траўму, ляжаў у гіпсе і сумаваў перад тэлікам. Там ішоў музычны канал, мне стала цікава, як наогул робяць электронную музыку. Запампаваў нейкую просценькую праграму на тэлефон, пачаў забаўляцца. Паказаў Уладу, калі ён зайшоў у госці. І вось ужо 10 гадоў як мы працягваем забаўляцца», — кажа адзін з удзельнікаў.

«Так, напэўна, праз тое, як даўно мы знаёмыя, мы і ў прафесійным плане давяраем адзін аднаму, як самім сабе. Не магу ўспомніць, каб мы наогул сварыліся. Я раблю кавалачак, скідаю Уладу, ён дабівае, і наадварот», — кажа іншы Улад.

У сакавіку хлопцы адпраўляюцца ў свой першы паўнавартасны тур па Азіі. Пішуць і прамоўтэры з Амерыкі: зробім візы, арганізуем гастролі, толькі прыязджайце. Гэта стала магчыма, апроч іншага, дзякуючы яшчэ аднаму раптоўнаму поспеху гэтага года: кампазіцыя Police in Paris аказалася ў афіцыйным саўндтрэку аднаго з самых буйных фільмаў сезона — той самай «Кепскай дзяўчынкі» ад студыі A24 з Ніколь Кідман і Антоніа Бандэрасам у галоўных ролях. Калі што, карціну яшчэ можна паспець паглядзець у кінатэатрах проста цяпер.

А калі будзеце глядзець, прыслухайцеся падчас доўгай сцэны з Ніколь у клубе. Там на фоне можна выразна пачуць тры-чатыры хвіліны родненькага беларускага хард-тэхна.

@policeinparis Новый фильм «Плохая Девочка» с Николь Кидман и Антонио Бандерас уже вышел в кинотеатрах и наш трек «CREEP» стал официальными саундтреком к данной картине Это очень значимое достижение для нас, и мы благодарны всем, кто сделал это возможным ❤️‍ ВСЕ ИДЕМ ТАНЦЕВАТЬ В КИНО #soundtrack #babygirlmovie #nicolekidman #moviemusic #technovibes #policeinparis #minsk_belarus #минсксейчас #technotok ♬ original sound - policeinparis

Чытайце таксама:

Галівудскія зоркі знялі ў Польшчы фільм з легендай «Брудных танцаў». Больш душэўнае кіно вы ўбачыце не хутка

Чым цікавая «Эмілія Перэс» — самы дзівацкі фільм з фаварытаў «Оскара»

Кэмеран Дыяс у новай камедыі змагаецца з беларускім гангстарам

Каментары да артыкула