БЕЛ Ł РУС

Якімі будуць наступныя пяць гадоў? Прагноз Латушкі

27.01.2025 / 19:58

Nashaniva.com

У новым выпуску ТОКу палітык Павел Латушка выказаў сваё бачанне магчымых змен у краіне да 2030 года.

«Лукашэнка мае зараз два галоўныя выклікі. Першы — дэмаграфія. (…) Другі — адток капіталу. (…) Гэта дзве праблемы, якія вельмі моцна турбуюць Лукашэнку. Каб выйсці з гэтай сітуацыі, яму неабходна мяняць палітыку», — адзначае Латушка і прагназуе змены ва ўнутранай палітыцы:

«Першае — вызваленне часткі палітзняволеных. Яно адбываецца. Але не адбываецца галоўнае — спыненне рэпрэсій. (…)

Наступнае, што ён зробіць, — хутчэй за ўсё, яны могуць спыніць заводзіць крымінальныя справы. Могуць быць адміністрацыйныя справы, штрафы, можа, нейкія суткі. Але людзей значна менш будуць саджаць у турмы».

Фота: Pavel Bednyakov / AP Photo

Адносна магчымасці транзіту ўлады Латушка заўважае, што гэта можа адбыцца толькі ў сітуацыі, калі ў Лукашэнкі пагоршыцца здароўе.

Калі разглядаць знешнюю палітыку, то, на погляд Латушкі, Лукашэнка будзе старацца выбудаваць дадатковы цэнтр апоры.

«У яго будзе заставацца прыярытэтам Кітай. Ён будзе са скуры лезці, каб з Кітая атрымаць больш дывідэндаў, атрымаць больш інвестыцый, крэдытных рэсурсаў, каб паспрабаваць збалансавацца з Расіяй.

Што дазаходняй палітыкі, ён будзе спрабаваць прадаць дзеянні, звязаныя з вызваленнем палітзняволеных і памяншэннем рэпрэсій у краіне, ці, можа, падыходу да рэпрэсій».

Латушка падкрэслівае, што на яго погляд, Лукашэнка не вызваліць усіх палітзняволеных, не адновіць дзейнасць апазіцыйных партый, незалежных СМІ і пазаўрадавых арганізацый, не верне канфіскаваную ў людзей маёмасць і не пакарае тых, хто чыніў рэпрэсіі супраць беларусаў.

«Шмат такога зроблена, што ён не ў стане адкруціць. Таму мы не вернемся ў 2019 год. Гэта ілюзіі», — лічыць палітык.

Латушка заклікае працягваць аказваць ціск на Лукашэнку, каб прымушаць яго змяняць унутраную палітыку, каб вызваляць людзей.

«І не трэба тут расказваць, што Лукашэнка патрабуе нейкай камунікацыі, нейкіх дадатковых сігналаў. Ён усё дасканала ведае. Ён самы лепшы эксперт у свеце ў санкцыйнай палітыцы. Ён прайшоў праз гэта пяць разоў. Ён ведае, за што ўводзяцца санкцыі і як іх зняць», — даводзіць Латушка.

Палітык упэўнены, што сітуацыя ў Беларусі памяняецца раней за 2030 год, «калі мы не будзем сядзець склаўшы рукі».

«Я думаю, што зараз для нас самы вялікі выклік — гэта барацьба за галовы беларусаў, за розум беларусаў. Каб яны праз расчараванне не перайшлі ў акцэптацыю, а пазней не перашлі на іншы бок разумення, напрыклад, таго, што робіць Расія ў адносінах да Украіны».

Чытайце таксама:

Латушка пра тое, хто насамрэч другая асоба ў дзяржаве

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні

У чым была супярэчлівасць Макея? Тлумачыць Латушка

Каментары да артыкула