БЕЛ Ł РУС

Улады абвінавацілі Google у «інфармацыйных правакацыях» супраць выбараў

27.01.2025 / 19:38

Nashaniva.com

Ад імя Беларусі ў карпарацыю Google адправілі «ліст з прэтэнзіяй аб умяшанні ў выбары», заявіў міністр інфармацыі Марат Маркаў у каментары прапагандысту расійскага тэлеканала Russia Today Канстанціну Прыдыбайлу.

Марат Маркаў. 27 верасня 2024 года

Гэтым лістом улады хочуць «звярнуць увагу на тое, што ідзе зусім канкрэтнае парушэнне заканадаўства», бо ў згаданых «правакацыях» удзельнічаюць «фармаванні, якія судом прызнаныя ў Рэспубліцы Беларусь экстрэмісцкімі».

«Узаемадзеянне Google з падобнага роду злачыннымі арганізацыямі прымушае, па-першае, задумацца, а па-другое, вельмі моцна адбіваецца на рэпутацыі самога «Гугла», — лічыць Маркаў.

Пра якія правакацыі гаворка, і якім чынам Google у іх «саўдзельнічаў», у каментары не ўдакладняецца.

Акрамя таго, Маркаў заявіў пра неабходнасць стварэння ў Беларусі аналага расійскага Раскамнагляду.

«Заканадаўча трэба гэтыя рэчы дапрацаваць да канца, паколькі так ці інакш мы павінны мець інструменты, якія будуць непасрэдна ўздзейнічаць, як у Расіі, ёсць такая магчымасць, праз Раскамнагляд», — сказаў міністр інфармацыі.

Чытайце таксама:

«Толькі на адным фота бюлетэнь». Прапагандысты шукаюць апраўданні жанчыне, якая прагаласавала адразу на двух участках

Следчы камітэт пахваліўся, што «ідэнтыфікаваў 365 удзельнікаў акцый за мяжой»

Кіраўнік МЗС Польшчы спытаў, ці хопіць у беларускіх турмах месца тым, хто не галасаваў за Лукашэнку

«Смеласці апярэдзіць старэйшага брата Пуціна хапіла толькі на некалькі гадзін». Фрыдман — пра вынікі выбараў

Каментары да артыкула