БЕЛ Ł РУС

Мядзведзі ў Бярэзінскім запаведніку спяць і не здагадваюцца пра анамальную зіму

28.01.2025 / 13:45

Nashaniva.com

Бурыя мядзведзі ў Бярэзінскім запаведніку, нягледзячы на анамальна цёплую зіму, спакойна спяць у сваіх бярлогах, пра гэта паведаміў «Спутніку» старшы навуковы супрацоўнік Аляксандр Рак.

Фота: БелТА

З канца снежня ў Беларусі ўсталявалася незвычайна цёплае надвор'е: амаль няма снегу, у студзені ў асобныя дні тэмпература паветра складала +3..+9°C.

«Спяць мядзведзі, а што ім можа перашкодзіць. Нягледзячы на такую анамальна цёплую зіму, яны заляглі ў бярлогі і спяць спакойна», — распавёў Рак.

Паводле яго слоў, часам некаторыя жывёлы могуць падымацца з бярлогі на кароткі час.

Гэта адбываецца падчас адлігі, калі бярлога прамакае. У такіх выпадках мядзведзі перакладаюцца ў іншае, больш сухое месца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула