БЕЛ Ł РУС

Аператарам сотавай сувязі не дазволяць павышаць цэны на паслугі

29.01.2025 / 19:44

Nashaniva.com

Прадпрыемствы па аказанні паслуг сотавай электрасувязі заключаць пагадненне з Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю, якім павышэнне тарыфаў не прадугледжана, паведамляе прэс-служба МАРГ.

Рашэнне прынята па выніках сустрэчы 29 студзеня пад старшынствам міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Артура Карповіча і міністра сувязі і інфарматызацыі Канстанціна Шульгана. У ёй узялі ўдзел прадстаўнікі аператараў A1, і МТС, а таксама РУП «Белтэлекам».

Бакі абмеркавалі

«праблемы, якія ўзнікаюць на спажывецкім рынку, у тым ліку ў насельніцтва, падключэнне аператарамі сотавай сувязі рэкламных паслуг без ведама спажыўцоў, якасць сувязі пры правядзенні буйных масавых мерапрыемстваў, асноўныя прынцыпы тарыфнай палітыкі».

Перад гэтым, у маі 2024 года, Эканамічны суд Мінска аштрафаваў кампанію А1 за завышаныя цэны на паслугі мабільнай сувязі па ч. 3 арт. 13.2 КаАП (парушэнне ўстаноўленага парадку ўстанаўлення (фарміравання) і (або) прымянення цэн (тарыфаў).

Чытайце таксама:

«Белтэлекам» дазволіў сыходзіць у мінус

Тры сцэнары, па якіх «Белтэлекам» стане мабільным аператарам

Не пападзіцеся на хітрык. А1 стаў браць грошы за некалі бясплатную паслугу

А1 атрымаў буйны штраф у 83,7 мільёна рублёў

Каментары да артыкула