БЕЛ Ł РУС

Малдова афіцыйна заявіла пра непрызнанне выбараў Лукашэнкі

29.01.2025 / 20:11

Nashaniva.com

Рэспубліка Малдова не прызнае выбары ў Беларусі і далучаецца да заяў Еўрапейскага саюза, паведаміла Міністэрства замежных спраў гэтай краіны.

Фота: Maksim Konstantinov/SOPA Images/LightRocket via Getty Images

Паводле афіцыйнага Кішынёва, Малдова дзейнічае як кандыдат на ўступленне ў ЕС, а статус кандыдата і працэс далучэння прадугледжваюць узгадненне сваіх крокаў на міжнароднай арэне з дэкларацыямі і абмежавальнымі мерамі ЕС.

У пытанні беларускіх выбараў Малдова далучылася да пазіцыі ЕС па пытаннях правоў чалавека, палітычнага ўдзелу і доступу грамадзян да незалежных СМІ, грамадзянскай апазіцыі і легітымнасці выбарчых працэсаў у краінах, дзе праводзяцца выбары.

22 студзеня Еўрапейскі парламент прыняў рэзалюцыю, у якой заклікаў краіны ЕС, дзяржавы-члены і міжнародную супольнасць не прызнаваць легітымнасць прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Хоць гэтая рэзалюцыя была заблакаваная Венгрыяй, але тым не менш з еўрапейскіх краін насуперак ёй пайшлі пакуль толькі ўлады Сербіі і часткова Босніі і Герцагавіны. Іх кіраўнікі павіншавалі Лукашэнку з «пераабраннем».

Галасаванне адбылося 26 студзеня, Лукашэнку падкантрольная яму ЦВК намалявала 86,82% галасоў.

Чытайце таксама:

Лукашэнка дачакаўся віншавання ад прэзідэнта Ірана

Якія краіны віншавалі Лукашэнку з перамогай у 2020-м, а цяпер ігнаруюць яго «пераабранне»

Сі Цзіньпін павіншаваў Лукашэнку

Пуцін павіншаваў Лукашэнку з «пераканаўчай перамогай»

«Смеласці апярэдзіць старэйшага брата Пуціна хапіла толькі на некалькі гадзін». Фрыдман — пра вынікі выбараў

Каментары да артыкула