БЕЛ Ł РУС

Дональд Трамп заявіў пра ўдар па «аб'ектах тэрарыстаў» у Самалі

1.02.2025 / 22:54

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сацсетцы Truth Social заявіў, што раніцай 1 лютага ён аддаў загад аб нанясенні авіяўдару па аб'ектах баевікоў, звязаных з «Ісламскай дзяржавай», на тэрыторыі Самалі.

Дональд Трамп. Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Трамп сцвярджае, што ў выніку атакі было забіта «мноства тэрарыстаў, пры гэтым не было прычынена ніякай шкоды мірным жыхарам».

«Пасланне ІДІЛ і ўсім астатнім, хто хоча напасці на амерыканцаў, абвяшчае: «Мы знойдзем вас і заб'ем!», — напісаў прэзідэнт ЗША.

Нейкіх больш канкрэтных даных пра вынікі ўдару ён не прыводзіў.

Міністр абароны ЗША Піт Хегсэт удакладніў, што авіяўдары наносіліся па баевіках у гарах Голіс. Ён падкрэсліў, што рашэньне было прынята ў каардынацыі з федэральным урадам Самалі, які не кантралюе большасць тэрыторыі краіны. 

Чытайце таксама:

Адміністрацыя Трампа хоча, каб ва Украіне сёлета прайшлі выбары

У Белым доме пачалі абмяркоўваць закрыццё USAID як незалежнага агенцтва

Трамп заявіў, што яны з Пуціным могуць зрабіць нешта «значнае» для спынення вайны Расіі ва Украіне

Трамп: Канада, Мексіка і Кітай не змогуць адкласці ўвядзенне амерыканскіх пошлін

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Каментары да артыкула