БЕЛ Ł РУС

29-гадовага мытніка абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве

3.02.2025 / 16:35

Nashaniva.com

Віктар Вараб'ёў — ураджэнец Расіі, але меў беларускае грамадзянства.

Віктар Вараб'ёў. Фота: Укантакце

29-гадовы супрацоўнік мытні Віктар Вараб'ёў абвінавачваецца па пяці палітычных артыкулах:

Як паведамілі «Нашай Ніве» ў праекце Digital Intelligence Team, Віктар Вараб'ёў — ураджэнец Расіі, але мае беларускае грамадзянства. Ён працаваў на Мінскай цэнтральнай мытні.

Пасля школы паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі па спецыяльнасці «Мікра– і нанаэлектронныя тэхналогіі і сістэмы».

«Вясна» даведалася, што ў 2014 годзе Вараб'ёў быў абвешчаны зніклым без звестак.

А «Медыязона» звярнула ўвагу на яго старонку ў сетцы Linkedin. Там пазначана, што з 2018 года Віктар працаваў старшым інжынерам па камунікацыях у мытні.

14 лютага 2025 года Вараб'ёва пачынаюць судзіць у Мінскім гарадскім судзе ў закрытым рэжыме. Па артыкуле за здраду дзяржаве яму пагражае да 15 гадоў зняволення, агулам жа — да 20 гадоў.

Віктар Вараб'ёў. Фота: Укантакце

Чытайце таксама:

Маладую выкладчыцу англійскай мовы судзяць за палітыку. Пагражае да 12 гадоў

Былы міліцыянер, які працаваў дальнабойшчыкам, вярнуўся ў Беларусь і атрымаў чатыры палітычныя артыкулы

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам

Каментары да артыкула