Грамадства22

Былы міліцыянер, які працаваў дальнабойшчыкам, вярнуўся ў Беларусь і атрымаў чатыры палітычныя артыкулы

Арцёма Ліцевіча судзяць ужо ў другі раз, і ён можа атрымаць да 12 гадоў калоніі. Але раскрыць ягоную асобу атрымалася толькі цяпер.

Арцём Ліцевіч. Фота з базы «Кіберпартызанаў»

Арцёму Ліцевічу 42 гады. Па звестках праекта Digital Intelligence Team, ён родам з расійскай Чыты, нарадзіўся ў сям'і вайскоўца. Калі Арцём быў маленькім, сям'я пераехала ў Бабруйск.

У 2003 годзе ён пайшоў працаваць у міліцыю. Пасля паступіў у Магілёўскі вышэйшы каледж МУС. Але ў 2008-м яго звольнілі ў званні старшага сяржанта за «парушэнне ўмоваў кантракта».

Пасля працаваў на шмат якіх працах, у асноўным — кіроўцам. Вялікіх праблем з законам ён не меў. У Арцёма ёсць жонка.

Ліцевіч працаваў дальнабойшчыкам. Вядома, што яго затрымалі пасля вяртання ў Беларусь. Па звестках праекта Dissidentby, яго звінавацілі ў напісанні каментароў.

Суд над Ліцевічам адбыўся 24 кастрычніка 2024 года. Тады яго абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстах і «заклікаў да нанясення шкоды Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК). Яму маглі прысудзіць да 12 гадоў калоніі. Прысуд невядомы, але ў снежні 2024 года ён уступіў у сілу.

31 студзеня 2025 годзе над ім пачнецца новы працэс у Мінскім гарадскім судзе. Ліцевіча абвінавачваюць яшчэ па двух артыкулах — «удзел у экстрэмісцкім фарміраванні» (ч. 3 арт. 361-1 КК) і «абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК).

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Дальнобой
    02.02.2025
    Еще бы знать, в какой он стране работал. Если на литовцев, то не удивлюсь если это очередная «угроза» их безопасности. Для страны, где нынешний президент и его предшественница- бывшие члены компартии такие, как этот мужик это «угроза», как и любой другой белорус хоть когда-то работающий в органах
  • Andrew
    02.02.2025
    Дальнобой, человек, ты дурак? Причем тут Литва? Парня в Беларуси судят!

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Ozon задумаў стварыць буйны лагістычны комплекс у Оршы8

Праз пагрозу дронаў перастаў хадзіць аўтобус з Навазыбкава ў Гомель1

БелАЗ выпрабоўвае самазвал з аўтаномным кіраваннем. Сам ён пад Лунінцам, а кіруюць ім з Мінска2

20‑гадовага забойцу ўкраінскай дэпутаткі Ірыны Фарыён асудзілі на пажыццёвае зняволенне4

«Магілёўліфтмаш» выпусціць ліфт для хмарачосаў3

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату

Скандал на фотаконкурсе мікравыяваў Nikon: пераможцу западозрылі ў выкарыстанні штучнага інтэлекту

За 146 парушэнняў і два ДТЗ — тры месяцы без правоў. У Мінску са скрыпам пакаралі кіроўцу Bentley8

Кубракоў заявіў, што наркадылеры перакідваюць наркотыкі з Польшчы ў Беларусь з дапамогай метэазондаў14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць