БЕЛ Ł РУС

У Расіі аднаўляюць музычны конкурс часоў брэжнеўскага застою

3.02.2025 / 18:27

Nashaniva.com

Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб правядзенні ў Расіі ў 2025 года музычнага конкурсу «Інтэрбачанне».

Міжнародную альтэрнатыву «Еўрабачанню» ў 2023 годзе прапанавала правесці расійская міністарка культуры Вольга Любімава. Чакалася, што ён адбудзецца ў 2024 годзе, але рукі да рэалізацыі ініцыятывы ў расійскіх уладаў дайшлі толькі цяпер.

Старшынёй арганізацыйнага камітэта конкурсу Пуцін прызначыў віцэ-прэм'ера расійскага ўрада Дзмітрыя Чарнышэнку. Мяркуецца, што конкурс правядуць у Маскве і Падмаскоўі.

Удзельнічаць у сапраўдным «Еўрабачанні» Расія страціла права ў 2022 годзе пасля нападу на Украіну, Беларусь жа страціла сяброўства ў Еўрапейскім вяшчальным саюзе ў 2021 годзе праз парушэнне правоў чалавека ў краіне пасля выбараў 2020 года.

Раней конкурс «Інтэрбачанне» праводзіўся ў 1965—1968 і 1977—1983 гадах. У 1965—1968-м ён праходзіў у розных гарадах Чэхаславакіі, у 1977—1983 — у польскім Сопаце. Удзел у ім бралі перадусім выканаўцы з краін сацыялістычнага лагера.

У 2008 годзе ў Расіі ўжо рабілі спробу адрадзіць гэты конкурс, але пасля яго разавага правядзення ў Сочы працягу ініцыятыва не атрымала. 

Чытайце таксама:

На «Еўрабачанне» ад Ізраіля паедзе дзяўчына, якая выжыла падчас нападу ХАМАС на фестываль Nova

Сёлета Малдова не будзе ўдзельнічаць у «Еўрабачанні»

У польскім фінале адбору на «Еўрабачанне» прагучыць песня на падляскай гаворцы

Ён быў першым беларусам на «Еўрабачанні» і зоркай, якую ведала ўся краіна — Міхаіл Фінберг

Каментары да артыкула