БЕЛ Ł РУС

Махляры прадаюць у інтэрнэце «памілаванне ад Лукашэнкі» за 5 тысяч даляраў

3.02.2025 / 20:8

Nashaniva.com

Карыстаючыся асаблівасцямі палітычнай сітуацыі ў Беларусі, цынічныя ашуканцы сталі выкарыстоўваць тэму памілавання для палітвязняў, каб выманьваць грошай у іхніх сваякоў. Некалькі з іх ужо трапілі ў расстаўленыя сеткі, піша Mayday.time.

Рэальны акаўнт аднаго з махляроў

Спярша інкогніта і «толькі для сваіх» людзі, якія прадстаўляюцца блізкімі да ўладаў дзеячамі, прапануюць вырашыць пытанне з памілаваннем за два месяцы.

Пераконваюць людзей яны пры дапамозе навін з сайтаў дзяржаўных і недзяржаўных СМІ. Пры гэтым некаторыя матэрыялы з сайтаў, прызнаных «экстрэмісцкімі», яны спецыяльна адкрыта посцяць, каб паказаць, што нічога не баяцца.

Рэальны акаўнт аднаго з махляроў

Па словах зламыснікаў, пытанне памілаванняў пастаўлена нібыта на паток, а яго кошт — 5000 даляраў. Пры гэтым гаворка нібыта ідзе не толькі пра палітычныя артыкулы. Ашуканцы добра валодаюць юрыдычнай мовай і нават расказваюць увесь алгарытм, паводле якога нібыта робіцца памілаванне.

Задатак у дзве тысячы яны бяруць адразу, а пасля самога памілавання ім трэба перадаць яшчэ тры тысячы. Атрымаўшы ж задатак, махляры бясследна знікаюць.

Чытайце таксама:

Беларус паўгода «інвеставаў» грошы махлярам і страціў 120 тысяч рублёў

Дырэктарка мінскай турфірмы прадала неіснуючыя туры на 170 тысяч рублёў. Яе затрымалі праз тры гады

Пасольства Італіі заўважыла, што за ягонай спінай займаюцца махлярствамі з візамі

Каментары да артыкула