Грамадства11

Дырэктарка мінскай турфірмы прадала неіснуючыя туры на 170 тысяч рублёў. Яе затрымалі праз тры гады

Жанчына хавалася ў Расіі.

Фота: Следчы камітэт

Жанчына занялася турыстычным бізнэсам у верасні 2019 года. Скандал з неіснуючымі пуцёўкамі здарыўся ў 2021-м. Амаль чатыры дзясяткі яе кліентаў нікуды не паляцелі, а сама яна з'ехала ў Расію.

«Мінчанка прыдумляла для пакупнікоў розныя прычыны: патрабуецца дадатковая пошліна для афармлення візы або неабходна тэрмінова ўнесці перадаплату за трансфер. Акрамя таго, жанчына не саромелася сістэматычна браць у доўг грошы ў кліентаў для развіцця турыстычнага бюро», — паведамляе СК.

У 2021 годзе следчыя распачалі крымінальную справу паводле ч. 4 арт.209 (махлярства, учыненае ў асабліва буйным памеры). Высветлілася, што мінчанка павінна за пуцёўкі больш за 170 тысяч рублёў, яна з'ехала з краіны і каля трох гадоў была ў вышуку.

У кастрычніку 2024 года следчыя атрымалі інфармацыю, што жанчына знаходзіцца ў Расіі. Яна затрыманая, разглядаецца пытанне аб яе экстрадыцыі ў Беларусь.

Onlíner пісаў пра гэтую гісторыю ў 2021 годзе. Больш за 30 пацярпелых спрабавалі вярнуць грошы, якія яны заплацілі мінскай турфірме. «Сітуацыя такая: мы ў выніку працы ў кавідным рэжыме апынуліся ў цяжкім становішчы. Спрабуем разабрацца з нашымі праблемамі», — каментавала тады дырэктар кампаніі.

Адна з пацярпелых, Надзея, пацвердзіла выданню, што гаворка ідзе менавіта пра гэтую гісторыю.

На жаль, грошы вярнуць пакуль не атрымалася.

Цяпер Следчы камітэт шукае пацярпелых ад схемы з турыстычнымі пуцёўкамі. Пацярпелыя могуць звяртацца па тэлефонах: 8 (017) 389-55-55 і 8 (044) 500-31-11.

Каментары1

  • Барадзед
    26.01.2025
    Значит рашка надёжное убежище. Сейчас таких много, которые живут в Минске, а банковские карты расеянские.

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе5

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

«Страчаны працоўны дзень». Што вядома пра глабальны збой Microsoft

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук3

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі5

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе5

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць