БЕЛ Ł РУС

Запрацаваў маркетплэйс для беларускіх тавараў — на роднай мове

5.02.2025 / 13:45

Глафіра Жук

На платформе «Камароўка» пакуль размешчаны 22 тавары — у асноўным кнігі.

Скрын з сайта kamarouka.com

Маркетплэйс называецца KAMAROŬKA. На сайце можна набываць тавары беларускіх прыватных прадпрыемстваў, зарэгістраваных як за мяжой, так і ў Беларусі. У маркетплэйса няма свайго складу. Прадавец сам павінен адправіць тавар пакупніку.

«Размяшчэнне аб'яў бясплатнае, — кажа адзін са стваральнікаў Зміцер Завадскі. Ён жыве ў Германіі. — Сайт спаганяе камісію з кожнага паспяховага продажу ад 5 да 15% у залежнасці ад катэгорыі тавару».

На платформе пакуль размешчана ўсяго 22 тавары. 20 з іх — кнігі, а яшчэ адна карціна і адна падвеска. Але стваральнікі плануюць, што пакупнік у будучым зможа тут набываць і беларускае адзенне, і мэблю, і касметыку, і шмат што іншае. Зміцер цяпер працуе над тым, каб прыцягнуць больш прадаўцоў.

Інтэрфэйс — на беларускай мове.

Над платформай працавалі тры гады, Змітру дапамагалі валанцёры.

«Мы спрабавалі атрымаць якое-небудзь фінансаванне, але, на жаль, наш праект не выбралі. Усё рабілася за мінімальныя сродкі», — падсумоўвае Зміцер. 

Чытайце таксама:

«Белпошта» збіраецца стварыць канкурэнта Wildberries

Льготны крэдыт на беларускія тавары будуць выдаваць па новых правілах

Беларускія вытворцы выходзяць на маркетплэйсы з-пад палкі

Каментары да артыкула