БЕЛ Ł РУС

Raiffeisen Bank страціў ад продажу Прыёрбанка больш за 800 мільёнаў еўра

4.02.2025 / 20:22

Nashaniva.com

Raiffeisen Bank International (RBI) апублікаваў папярэднія вынікі 2024 года. У іх у тым ліку знайшлі адлюстраванне страты ад здзелкі па продажы сваёй долі ў Прыёрбанку, заўважыў Office Life.

Фота: Office Life

Паведамляецца, што страта ад гэтай здзелкі склала €824 млн, пры гэтым €311 млн з іх — страты ад продажу актыву па цане, ніжэйшай за балансавую.

Здзелка была закрытая 29 лістапада 2024 года. Пакупніком стала кампанія Soven 1 Holding з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Яна купіла 87,74%-ную долю аўстрыйцаў у Прыёрбанку.

У момант анансавання здзелкі паведамлялася, што страты групы RBI ад яе складуць каля €225 млн з-за розніцы ў цане пакупкі і балансавай цаны капіталу Прыёрбанка. Акрамя гэтага, давядзецца спісаць у страты сумы курсавых розніц і пераацэнак у аб'ёме каля €450 млн, якія пакуль лічацца ў сукупным даходзе банка.

Імя новага канчатковага бенефіцыяра Прыёрбанка не раскрываецца. 

Чытайце таксама:

Raiffeisenbank закрыў здзелку па продажы Прыёрбанка

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам

Прыёрбанк абнавіў лагатып

Каментары да артыкула