БЕЛ Ł РУС

Сілавікі затрымалі не толькі брата палітычнага эмігранта з Гомеля, але і яго бацьку

6.02.2025 / 13:16

Nashaniva.com

Як стала вядома «Гомельскай вясне», разам з братам палітычнага эмігранта Мікалая Стагурскага затрымалі і іх бацьку, Васіля Стагурскага.

Васіль і Дзмітры Стагурскія. Калаж: «Гомельская вясна»

Судовыя паседжанні па адміністрацыйных справах Васіля і Дзмітрыя Стагурскіх аб распаўсюдзе «экстрэмісцкіх матэрыялаў» прыйшлі 5 лютага ў судзе Гомельскага раёна. Іх вынікі невядомы.

Па словах палітычнага эмігранта Мікалая Стагурскага, яго брата Дзмітрыя затрымалі за падпіскі на «экстрэмісцкія каналы». Пра гэта стала вядома 4 лютага.

25 студзеня Азаронак апублікаваў у сваім тэлеграм-канале пост суполкі «Их ждет суд» з пагрозай у бок Мікалая Стагурскага.

Як удакладніў Мікалай «Нашай Ніве», у пасце з пагрозай выкарысталі яго здымак з акцыі ў Ізраілі, якая была прысвечана выбарам у Беларусі. Аўтары канала «Их ждет суд» напісалі, што бачаць у дзеяннях эмігранта «чатыры крымінальныя артыкулы».

У 2023 годзе Мікалай Стагурскі расказаў пра сваё затрыманне, вярбоўку КДБ і здымкі ў фільме для БТ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула