Грамадства44

«Мы табе проста дамо штраф, але ты будзеш супрацоўнічаць з намі». Гамяльчук расказаў пра вярбоўку КДБ пасля затрымання «за экстрэмізм» і інтэрв'ю БТ

Знаёмства выдання «Флагшток» з гамельчуком Мікалаем Стагурскім адбылося яшчэ летась. Малады чалавек сам выслаў рэдакцыі сваё інтэрв'ю з прапагандыстамі і дадаў: «Гэта я ў навінах… У мяне выбару не было…» Праз год, знаходзячыся ў бяспечнай краіне, малады чалавек падзяліўся з гэтым выданнем сваёй гісторыяй.

Мікалай Стагурскі атрымаў спецыяльнасць будаўніка і падпрацоўваў у рэстаране хуткага харчавання ў Гомелі. Падчас падзей 2020 года ў мітынгах і дэманстрацыях не ўдзельнічаў, але ў тэлеграме пакідаў розныя каментары на тэму супрацьстаяння грамадзян і рэжыму.

У ліпені 2022 года па 19-гадовага Мікалая прыйшло двое міліцыянтаў, каб суправадзіць у РАУС Гомельскага раёна.

«Гэта адбылося нібы выпадкова, а 7-й раніцы збіраўся на працу, шорты і футболку паспеў апрануць. Міліцыя. Кажуць: трэба прафілактычную гутарку правесці. Пакуль ехалі на Разіна, паспеў пачысціць тэлефон. У мяне партызанскі тэлеграм стаяў. Калі прыехалі, тэлефон забралі і 1,5 гадзіны чакаў», — кажа Мікалай.

Затым прыйшоў яшчэ адзін работнік сілавых структур і сказаў, што ён «міліцыянт па дзяржбяспецы». Назваўся Лёнем. Як высветлілася пазней, гэта быў супрацоўнік КДБ, а імя было несапраўдным.

«Хочаш, я дакажу табе, што ты схаваў чаты?» — спытаў супрацоўнік Лёня. Мікалай вырашыў паказаць схаваныя чаты, бо яму «не хацелася рабіць гэта пад катаваннямі».

Са слоў Мікалая, потым чамусьці прыйшлі супрацоўнікі наркакантролю, якія прапанавалі: «Выбірай: ці супрацоўнічаеш, ці мы цябе за наркотыкі закрываем». Яны паказалі фатаграфіі, якія павінны былі пацвярджаць стаўленне Мікалая да наркотыкаў. «З тэлефона майго, але тэлефон у іх быў, таму яны самі іх туды засунулі [загрузілі фатаграфіі]», — кажа хлопец.

«У нейкі момант гэты Лёня мне кажа: мы табе проста дамо штраф, але ты будзеш супрацоўнічаць з намі», — распавядае малады чалавек.

У РАУС Гомельскага раёна Мікалай прасядзеў да позняга вечара. Потым былі два дні ў ІЧУ без пасцелі і з пастаяннымі праверкамі. Па другой частцы артыкула 19.11 («Заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці») яму далі штраф 800 рублёў. «Нават мама не паспела прыехаць. Пяць хвілін — і суд прайшоў», — удакладняе Мікалай.

Наступная сустрэча гамельчука з органамі адбылася праз месяц. Мікалаю напісаў праз вайбер той самы Лёня.

«Сустракаліся ў гомельскім парку. Ён прапанаваў выбраць мне пазыўны. Я выбраў тое, што мне ў галаву прыйшло, — Жнец, — смяецца Мікалай. — Даваў мне ўказанне: ты павінен знайсці кагосьці. Прапаноўваў грошы за гэта. За пошук патрэбнага чалавека мне Лёня прапаноўваў ад 2 да 25 базавых — у залежнасці ад працы.

Дапусцім, калі я заўважыў у каго-небудзь сімволіку нейкую, «Пагоню», то ён мне абяцаў грошы заплаціць. Я адказваў, што не ведаю такіх, хоць сярод маіх знаёмых былі людзі з сімволікай. Паказваў раздрукоўкі людзей з інтэрнэту, дзе не было відаць твараў, але я не здаваў нікога. Я лічу, што мяняць жыцці людзей на грошы нейкія — гэта трызненне поўнае і жах».

Каб матываваць Мікалая да супрацоўніцтва, яму нагадвалі пра тое, што могуць ускладніць умовы яго прафілактычнага ўліку, паставіць забарону на выезд з Беларусі ці ўвогуле пачаць новы працэс. Адным з заданняў быў выхад на сувязь з ініцыятывай Bysol.

«Лёня сказаў напісаць туды, звярнуцца па дапамогу, каб потым усе даныя пераводу яму перадаць. Але я яму не перадаў. А сказаў, што бацька выкінуў раздрукоўку і што іншая краіна яму проста не выдасць гэтую інфармацыю», — расказвае хлопец.

Пасля атрымання Мікалаем дапамогі ад Bysol на суму 300 еўра ў КДБ наважыліся зняць відэарэпартаж, што ніякіх грошай ад фонду ён не атрымаў.

«Тэкст быў раздрукаваны загадзя, я проста яго завучыў», — кажа Мікалай.

Рэпартаж для «Беларусь 1» быў зняты супрацоўнікамі рэгіянальнага тэлебачання.

«Потым мяне не чапалі, бачылі, што я спакойна сядзеў. У канцы 2022 года Лёня прапанаваў мне выехаць у Еўропу, каб я за людзьмі «глядзеў» і скідаў усю інфармацыю ім». У КДБ яму паабяцалі нават дапамогу з атрыманнем візы.

Мікалай самастойна вырашыў перапыніць кантакты з органамі. Ён звярнуўся да Bysol зноў, распавёў пра сваю вярбоўку і запытаўся пра кансультацыю аб выездзе. Вясной 2023 года Мікалай з'ехаў з Беларусі ў адну з дэмакратычных краін.

Пасля выезду ён змяніў тэлефон, але спецслужбы яго не забываюць: перыядычна ў месенджарах з'яўляюцца выклікі ад кадэбэшніка Лёні і невядомых сілавікоў.

З дапамогай чорнай карты карнікаў Беларусі Мікалай змог апазнаць свайго куратара — агента Лёню. Ім аказаўся гамяльчук Артур Міроненка. У базе «Кіберпартызанаў» ён значыцца як оперупаўнаважаны КДБ.

Каментары4

  • Acab
    31.07.2023
    Цалкам выглядала на праўду, пакуль напрыканцы ня выскачыла Байсолаўская джынса.
    Няма дзіва, што мент падкіне наркотыкі, пачне шантажаваць, што бтшнікі маняць, што слабы чалавек саступае. А вось байсолаўская постаць збаўцы, каб ня выглядаць штучна, мела б застацца неназванай.
    Зразумела, што з гэтым (і падобнымі) артыкулам стрыжакі (ці хто там і якім з байсолаў пагойдаюцца на разьмеркавальных плынях) пойдуць па дзярж фінансаваньне.
  • Can-opener
    01.08.2023
    Acab, яшчэ адна Acabаўская кансерва detected.
  • За Свабоду!
    01.08.2023
    Acab, Бот, ідзі адсюль, тут тваіх ябацек і рускамірцаў няма

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»48

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове1

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»48

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць