Марыю Калеснікаву ў калоніі вярнулі ў атрад да іншых жанчын
Пра змены ў рэжыме ўтрымання палітзняволенай Марыі Калеснікавай паведаміла яе сястра Таццяна Хоміч.
Марыя Калеснікава
«Мы даведаліся, што Марыя не ізаляваная ў калоніі і была вернутая ў атрад да іншых жанчын. Мы спадзяемся, што сувязь з Марыяй адновіцца», — напісала Хоміч.
Марыя Калеснікава, асуджаная да 11 гадоў зняволення, доўгі час утрымлівалася ў рэжыме інкамунікада, але 12 лістапада 2024 года стала вядома, што з дачкой дазволілі сустрэцца яе бацьку.
З сакавіка 2023 года Марыя ўтрымлівалася ў памяшканні камернага тыпу.
Чытайце таксама:
Краўцоў лічыць, што Лукашэнка гатовы адпускаць і знакавых палітвязняў
«Яна парушае рэжым». Лукашэнка расказаў Розэнбергу з BBC пра Калеснікаву
Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў
Бацька Калеснікавай абмяркоўваў з ёй магчымы зварот да Лукашэнкі аб памілаванні
Бацька Марыі Калеснікавай расказаў, як была арганізавана сустрэча з дачкой