БЕЛ Ł РУС

«У яго дастаткова праблем з жонкай». Трамп заявіў, што не будзе дэпартаваць прынца Гары

8.02.2025 / 23:48

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што не будзе дэпартаваць брытанскага прынца Гары, нягледзячы на пытанне адносна легальнасці ягонага знаходжання ў краіне, паведамляе New York Post. Па словах амерыканскага лідара, «у Гары і так хапае праблем з жонкай».

Прынц Гары з жонкай Меган Маркл у жніўні 2024 года ў Калумбіі. Фота: Eric Charbonneau/Archewell Foundation via Getty Images

Адказваючы на пытанне, ці будзе ён дэпартаваць Гары, Дональд Трамп сказаў:

«Я не хачу гэтага рабіць. Я пакіну яго ў спакоі. У яго і так дастаткова праблем з жонкай [Меган Маркл]. Яна жахлівая».

У 2020 годзе прынц Гары і ягоная жонка вырашылі адмовіцца ад каралеўскіх абавязкаў і пасяліцца ў ЗША. Аднак пасля публікацыі ягоных мемуараў «Запасны» ў студзені 2023 года ўзнікла пытанне аб правамернасці ягонага знаходжання ў гэтай краіне. У кнізе прынц прызнаўся, што ў маладосці ўжываў наркотыкі, што можа служыць падставай для адмовы ў выдачы амерыканскай візы.

У чэрвені таго самага года Міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША адмовілася апублікаваць візавую інфармацыю па запыце Heritage Foundation. Але судовае расследаванне гэтай справы было адноўлена ў лютым 2025 года.

13 студзеня 2020 года тагачасная каралева Вялікабрытаніі Лізавета II падтрымала рашэнне прынца Гары і Меган Маркл адмовіцца ад каралеўскіх прывілеяў і пачаць фінансава незалежнае жыццё. 31 сакавіка яны афіцыйна склалі абавязкі старэйшых членаў каралеўскай сям'і.

Цяпер Гары і Меган з сынам Арчы жывуць у Лос-Анджэлесе. У чэрвені 2021 года ў пары нарадзілася дачка.

Апошнім часам, аднак, шмат пішуць пра тое, што ў адносінах пары з'явіліся сур'ёзныя праблемы. Лонданскія букмекеры сталі нават прымаць стаўкі на хуткі развод прынца Гары і Меган Маркл. Яны ў мінулым годзе ўсё радзей з'яўляліся на публіцы разам, а на адзіночных мерапрыемствах выглядалі значна больш расслабленымі. 

Чытайце таксама:

Трамп вырашыў адмяніць папяровыя саломінкі для піцця і вярнуць пластыкавыя

Выдавец The Sun афіцыйна выбачыўся перад прынцам Гары

Меган Маркл назвала сябе самым зацкаваным чалавекам у свеце

Spotify разарваў кантракт з Меган Маркл і прынцам Гары. Не апраўдалі чаканняў

Гары і Мэган ледзь не разбіліся: дзве гадзіны за іх таксі гналіся фатографы

Каментары да артыкула