БЕЛ Ł РУС

«Зяленскі купіў рэзідэнцыю Гітлера». Вось адкуль прапаганда ўзяла новы фэйк

9.02.2025 / 17:46

Nashaniva.com

Услед за крамлёўскімі медыя фэйк падхапілі лукашэнкаўскія.

Калаж з фэйкавага выдання Aktuelle Nachrichten in Deutschland

Пра тое, што Уладзімір Зяленскі нібыта набыў рэзідэнцыю «Арлінае гняздо» ў Альпах у Баварыі, якая належала Адольфу Гітлеру, напісалі розныя пракрамлёўскія СМІ: «Газета.ру», «Аргументы і Факты», «Маскоўскі камсамолец».

Падхапілі і дзяржаўныя беларускія, напрыклад, АНТ.

Скрыншот навін АНТ

Крыніцай гэтай інфармацыі стаў тэлеграм-канал супрацоўніка пракрамлёўскага агенцтва «Россия Сегодня», члена Грамадскай палаты Армена Гаспарана, піша The Insider. У публікацыі Гаспаран спасылаецца на нейкае нямецкае выданне Aktuelle Nachrichten in Deutschland («Бягучыя навіны ў Германіі»).

Інтэрнэт-архіў упершыню выявіў гэта медыя 14 снежня 2024 года, да гэтага ніякіх прыкмет яго існавання не было. «Відаць, гэта чарговае фэйкавае выданне, створанае расійскімі прапагандыстамі для дэзінфармацыйнага ўкіду», — піша The Insider.

Журналісты таксама вывучылі «дамову куплі-продажу», апублікаваныя Aktuelle Nachrichten in Deutschland. Дакумент падпісаны чыноўніцай з іншай адміністрацыйнай акругі, а яе імя і пасада чамусьці схаваныя.

Акрамя таго, інфармацыя пра тое, што рэзідэнцыя будзе закрытая для турыстаў, таксама аказалася ілжывай: славутасць закрылі на зіму, адкрыццё чакаецца 9 мая 2025.

«Газета.ру» пазней выдаліла фейк.

Гэта ўжо не першы раз, калі прапаганда Пуціна і Лукашэнкі запускае фэйкі пра Зяленскага і яго атачэнне. Напрыклад, летась укідвалася навіна пра тое, што Алена Зяленская нібыта купіла шыкоўны аўтамабіль Bugatti за $4,5 мільёна. Для распаўсюду фэйку таксама стваралі фальшывы французскі СМІ.

Чытайце таксама:

Каб распаўсюдзіць фэйк пра жонку Зяленскага, расіяне стварылі фальшывы французскі СМІ

Каментары да артыкула