Свет55

Каб распаўсюдзіць фэйк пра жонку Зяленскага, расіяне стварылі фальшывы французскі СМІ

Расійская прапаганда масава распаўсюдзіла навіну пра тое, што Алена Зяленская нібыта купіла шыкоўны аўтамабіль Bugatti за $4,5 мільёна. Прычым са спасылкай французскае медыя Vérité Cachée. Але што хаваецца за гэтым?

Днямі крамлёўскія СМІ разам апублікавалі сенсацыйную навіну пра жонку прэзідэнта Украіны. Яны расказалі, што французскі партал Vérité Cachée (назва перакладаецца як «схаваная праўда») даведаўся пра новую пакупку Алены Зяленскай — новы гіперкар Bugatti Tourbillon за 4,5 мільёна даляраў. Яна нібыта аформіла здзелку падчас паездкі ў Францыю з мужам на 80-годдзе са дня высадкі саюзнікаў у Нармандыі. 

Зяленская, як сцвярджаюць прапагандысты, стала першай уласніцай падобнага аўто, якіх плануюць выпусціць усяго 250 штук і толькі ў 2026 годзе. 

Як піша Insider, знешне сайт Vérité Cachée падобны да звычайнага анлайн-СМІ. Але існуе ён усяго некалькі дзён: інтэрнэт-архіў упершыню знайшоў яго толькі 25 чэрвеня 2024 года.

Калі прыгледзецца, бачныя некаторыя падазроныя рэчы, напрыклад, назва аднаго з артыкулаў на англійскай мове, хоць сам артыкул на французскай.

Пры аналізе тэкстаў артыкулаў спецыялізаванымі сэрвісамі высветлілася, што напісаныя яны штучным інтэлектам. За выключэннем аднаго-адзінага матэрыялу — аб куплі Bugatti Аленай Зяленскай. Але аўтар зрабіў памылку — у назве мадэлі Bugatti Tourbillon ён напісаў Turbillon. 

Артыкул праілюстраваны фатаграфіяй дакумента — пацвярджэння папярэдняй замовы машыны на імя Зяленскай. Але ў адрасе аўтасалона зрабілі памылку ў назве парыжскага прыгарада Нёі-сюр-Сэн, дзе ён знаходзіцца, — замест Neuilly-sur-Seine напісана Neuily-sur-Seine. Прычым гэта не выпадковая памылка друку, памылка паўтараецца двойчы.

Для большага даверу аўтары артыкула прыклалі яшчэ і відэа, дзе нехта, прадстаўлены як супрацоўнік дылерскага цэнтра Bugatti па імені Жак Бертэн, расказвае, як ён ганарыцца тым, што жонка прэзідэнта стала «часткай сям'і Bugatti». Інтэр'ер аўтамабіля, у якім знята відэа, не падобны ні да адной з мадэляў Bugatti. 

Занадта стараннае вымаўленне выдае ў «Бертэне» замежніка. А само відэа, падобна, таксама праца штучнага інтэлекту: анлайн-сэрвісы распазнання асоб выяўляюць, што з вялікай верагоднасцю (86% супадзення) «Бертэн» — гэта асоба з фотабанка Shutterstock, дзе яна падпісана «шчаслівы малады мужчына».

Vérité Cachée — не першы фэйкавы СМІ, створаны расійскімі прапагандыстамі. Раней ужо паведамлялася аб неіснуючай нямецкай газеце Globus Deutschland і нібыта польскім выданні Niezależny Dziennik Polityczny, якія публікавалі пракрамлёўскія матэрыялы.

Каментары5

  • Атом
    03.07.2024
    Кремлевская пропаганда это один сплошной фейк, это навозная яма, как собственно и вся Россия. Пускай бы лучше рассказали про дворцы и яхты Путина на миллиарды долларов, про его олигархов и их многомиллиардное состояние, в то время как в Россия средняя пенсия сейчас чуть более 200$.
  • Вялікі хлеў на Усходзе ад Беларусі
    03.07.2024
    Маскалі максімальна нягеглыя, як у тым анекдоце пра "адзін зламаў, другі згубіў".
  • Окулист
    03.07.2024
    На самом деле она исключительно скромная, и в бутиках Нью-Йорка она 100 тыс баксов не потратила.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся3

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся3

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць