БЕЛ Ł РУС

10 мастоў плануюць адрамантаваць у Мінску ў гэтым годзе

10.02.2025 / 8:25

Nashaniva.com

Якія маставыя збудаванні адрамантуюць у сталіцы ў 2025 г. і дзе пабудуюць два падземныя пешаходныя пераходы, распавёў на «Радыё-Мінск» генеральны дырэктар «Гаррамаўтадара Мінгарвыканкама» Максім Белавус.

Мост, што злучае вуліцу Маскоўскую і плошчу Незалежнасці, закрылі ў суботу на 10 месяцаў. Фота: Мінск-навіны

— У планах на 2025 г.значыцца рамонт парадку 10 маставых збудаванняў, — удакладніў м. Белавус. — Адзін з глабальных і цяжкіх праектаў — мост праз вуліцу Маскоўскую. Будуць адрамантаваны масты праз Свіслач на вуліцу Галадзеда і на вул. Пуліхава, два на вуліцы Даўгабродскай — праз вуліцу Ванеева і праз чыгунку Масква — Мінск, праз чыгунку на вул. Брэст-Літоўскай.

Таксама ў планах будаўніцтва двух падземных пешаходных пераходаў у раёне плошчы Дзяржаўнага сцяга і Парку народнага адзінства. У актыўнай фазе знаходзіцца рамонт падземнага пешаходнага пераходу на станцыі метро «Інстытут культуры».

Чытайце таксама:

Ад суботы на 10 месяцаў закрыўся мост з вуліцы Маскоўскай да плошчы Незалежнасці. Як будзе аб'язджаць звычайны і грамадскі транспарт?

Каментары да артыкула