БЕЛ Ł РУС

Пяць беларускіх бізнэсаў атрымалі ад асацыяцыі ABBA па 5 тысяч еўра. Вось каму дасталіся грошы

10.02.2025 / 11:24

Nashaniva.com

8 лютага Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой ABBA назвала лаўрэатаў IV прэміі «Бізнес вольнай Беларусі». Пераможцы ў пяці намінацыях Free Belarus Business Awards атрымалі па 5 тысяч еўра. Цырымонія ўзнагароджання прайшла ў Варшаве, піша «Белсат».

Цырымонія ўзнагароджання прэміяй IV Free Belarus Business Award, Варшава, 9 лютага 2025 года. Фота: «Белсат»

Віцэ-прэзідэнтка ABBA Марына Гірын назвала пераможцаў чацвёртага конкурсу Free Belarus Business Awards у пяці намінацыях. Кожны з лаўрэатаў атрымаў у якасці прызу 5 тысяч еўра.

Па словах арганізатараў, у чацвёртым конкурсе «Free Belarus Business Awards» бралі ўдзел 50 беларускіх бізнесаў у выгнанні.

Пераможцаў выбірала міжнароднае журы, паведамляюць арганізатары.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула