БЕЛ Ł РУС

У Архангельску масава ламаюцца аўтобусы МАЗ — праз гэта парушаны графік руху

10.02.2025 / 17:33

Nashaniva.com

Архангельскі перавозчык на тыдні выканаў толькі 86% рэйсаў. Усё праз праблемы з беларускімі аўтобусамі.

Фота: «Двина Сегодня»

На мінулым тыдні ў Архангельску збіўся графік руху грамадскага транспарту. Перавозчык «Рыка», які абслугоўвае 28 аўтобусных маршрутаў, выканаў толькі 86,7% рэйсаў.

Праблемы ўзніклі праз масавыя паломкі аўтобусаў МАЗ. З-за істотных перападаў тэмператур падвеска ў МАЗаў не справілася, спатрэбіўся рамонт аўтобусаў, піша «Бизнес-класс Архангельск».

«На мінулым тыдні мы атрымлівалі шмат скаргаў ад жыхароў на працу аўтобусаў, дэпартамент транспарту неадкладна падключыўся да вырашэння праблемы. На сёння выхад аўтобусаў на лініі складае ўжо 95,6%», — удакладніў кіраўнік Архангельска Дзмітрый Мораў.

«АрхангельскМАЗцэнтр» аператыўна паставіў запчасткі перавозчыку. Аўтобусы ўжо вярнуліся ў строй і выйшлі на лініі.

Праблемы з аўтобусамі МАЗ у Расіі ўзнікаюць ужо некалькі гадоў. Яны часта гараць, прычым узгаранні часам узнікаюць проста на маршруце.

Чытайце таксама:

У Расіі абваліліся продажы беларускіх аўтобусаў

У Мінску з'явіліся тралейбусы трэцяга пакалення

Аўтобус МАЗ згарэў у Пецярбургу

Каментары да артыкула