БЕЛ Ł РУС

Фэйкавы міліцыянер запалохвае беларусаў з дапамогай партрэта Лукашэнкі

11.02.2025 / 19:46

Nashaniva.com

Пра махляра расказалі ў АУС Мазырскага райвыканкама, заўважыў «Флагшток».

Махляр, які прадстаўляецца супрацоўнікам міліцыі. Фота: @ovd_mozyr

Махляр звязваецца з беларусамі праз відэасувязь і прадстаўляецца супрацоўнікам фінансавай міліцыі Уладзіславам Вярэмкам.

Падчас размовы ён пагражае крымінальнай адказнасцю за «фінансаванне Украіны». Апрануты махляр у «міліцэйскую форму» з пагонамі, за ім — партрэт Лукашэнкі.

«Флагшток» паспрабаваў знайсці «міліцыянера» у сацсетках, але фатаграфіі з ягоным тварам перанакіроўвалі журналістаў на фэйкавыя старонкі.

Чытайце таксама:

73-гадовы мінчук перадаў аферыстам 110 тысяч даляраў, іх затрымалі

Мінчук спецыяльна паехаў за мяжу, каб перавесці грошы тэлефонным махлярам

Махляры падрабілі галасавое паведамленне ад начальніка беларускі і падманулі яе на 1500 рублёў

Каментары да артыкула