БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, як падаражэюць імпартныя аўто ў Беларусі

11.02.2025 / 22:28

Nashaniva.com

Пра змены ў цэнах на імпартныя аўто расказала прэс-служба Мінпрама.

Павышэнне цэнаў будзе мінімальным. Змены звязаныя са стаўкай утыльзбору, якая змянілася з 1 студзеня.

Памер утыльзбору на новыя легкавыя аўтамабілі, якія ўвозяцца ў Беларусь для асабістых патрэб, не змяніўся. Зараз ён складае 544,5 рублёў.

Нязначна павысілася стаўка для старэйшых за 3 гады аўто, якія ўвозяцца фізічнымі асобамі. З 816,7 рублёў — да 1089 рублёў. 

Павышэнне цэнаў закране толькі тыя транспартныя сродкі, якія вырабляюцца ў трэціх краінах і прадаюцца ў Беларусі праз афіцыйныя дылерскія сеткі замежных вытворцаў. Рост цэнаў на беларускія і расійскія аўтамабілі ў Мінпраме не прадбачаць.

Як адзначаюць у ведамстве, павелічэнне ставак утыльзбору звязана з рэалізацыяй узгодненай палітыкі паміж Расіяй і Беларуссю. Стаўкі плануюць зраўняць з тымі, што дзейнічаюць у Расіі з 1 студзеня 2025 года.

Па меркаванні чыноўнікаў, гэта «стымулюе пакупку транспартных сродкаў, вырабленых на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула